Касцёл езуітаў (Львоў)
Храм | |
Касцёл езуітаў | |
---|---|
Костел єзуїтів / Церква святих апостолів Петра й Павла | |
49°50′29″ пн. ш. 24°01′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, вул. Тэатральная, 13. |
Канфесія | уніяцтва |
Ордэнская прыналежнасць | езуіты |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Giacomo Briano[d] |
Дата заснавання | 1630 |
Сайт | petrapavla.org.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл езуітаў, сёння — Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла, таксама вядомы як Гарнізонны храм — дзеючы храм, які знаходзіцца ў карыстанні Украінскай грэка-каталіцкай царквы, помнік гісторыка-культурнай спадчыны нацыянальнага значэння, адно з найбольш значных культавых збудаванняў і першы помнік барочнай архітэктуры ў Львове, збудаваны ў 1610-1630 гадах італьянскім архітэктарам Джакама Брыяна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фундатарка сучаснага храма Эльжбета Люцыя Сеняўская ў 1607 годзе для будаўніцтва касцёла езуітаў у Львове ахвяравала 40 тысяч злотых. 31 ліпеня 1610 года адбылося асвячэнне краевугольнага каменя каталіцкім арцыбіскупам Янам Замойскім.
Аўтар першапачатковага праекта невядомы. У 1613—1614 гадах будаўніцтвам кіраваў Себасцьян Ламхіўс. Калі ў 1618 годзе Джакама Брыяна прыбыў у Львоў, сцены касцёла ўжо былі выведзеныя на тры локці. Ён не распрацоўваў новага праекта, а толькі дэталёва прапрацаваў існуючы і перайначыў інтэр’ер. Ён, выхаваны на узорах італьянскай архітэктуры, унёс у будынак касцёла формы, якія ўпершыню склаліся ў схеме фасада царквы Іль Джэзу ў Рыме. Гэтая схема распаўсюдзілася ў еўрапейскай архітэктуры XVII стагоддзя і стала характэрнай для стылю барока.
З паўднёвага боку апсіды ў 1702 годзе была збудаваная чатырохгранная вежа, якая стала самай высокай у горадзе. Яна была разабрана ў 1830 годзе за страху разбурэння пасля падзення 14 ліпеня 1826 года вежы Львоўскай ратушы. Скульптар Томас Гутэр сумесна з Конрадам Кутшэрайтэрам ў 1736—1737 гадах рабіў алтары для касцёла.
У 1740 годзе праведзена грунтоўная рэканструкцыя, сродкі для якой надалі каронны канюшы Юрый Станіслаў Дзідушынскі і яго жонка Мар’яна Тэрэза з Замойскіх. Уласна тады на месцы бакавых капліц з’явіліся нефы, сцены і скляпенні атрымалі фрэскавы роспіс, які выканалі мастакі Францыск і Себасцьян Экштайны — выхадцы з Брно ў Маравіі.
У 1773 годзе касцёл стаў гарнізонным. У 1775—1848 гадах у касцёле езуітаў праходзілі пасяджэнні Галіцкага сейма. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у касцёле часам адпраўляў набажэнствы львоўскі грэка-каталіцкі біскуп Пётр Білянскі. У 1836 годзе касцёл вярнулі езуітам. Помнік архітэктуры рэстаўраваўся ў 1842, 1879 і 1896 гадах.
У 1946—2011 гадах касцёл выкарыстоўваўся як сховішча для кніг і належаў бібліятэцы імя В. Стэфаныка. 6 снежня 2011 года былы касцёл Пятра і Паўла ордэна езуітаў адкрылі для набажэнстваў. Цяпер ён з’яўляецца ўніяцкай царквою Пятра і Паўла і належыць УГКЦ. У 2016—2017 гадах пачалася маштабная рэстаўрацыя фасада і ўнутраных скульптур і роспісаў, якую запланавана завяршыць у 2022 годзе.