Перайсці да зместу

Карэны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карэны
Рассяленне
Этнічныя мовы Karenic[d]
Субэтнасы
Карэны

Карэны, пгхан’ё — народ у М’янме (пераважна ў нацыянальнай вобласці Карэн і ў дэльце ракі Іравадзі) і Тайландзе. Агульная колькасць 3290 тыс. чал., у тым ліку ў М’янме 3100 тыс.чал., у Тайландзе 190 тыс. Асноўныя групы карэнаў: пво (карэн б’ю — «белыя карэны») і сго (карэн нэт — «чорныя карэны»), а таксама бвэ, яо і іншыя, у Тайландзе вылучаюцца янгдаенг і янгхаа. Адносяцца да паўднёваазіяцкай пераходнай расы. Карэны гавораць на мовах карэнскай падгрупы цэнтральнай групы сінатыбецкай сям’і. Пісьмовасць на аснове бірманскага алфавіта. Пераважная частка карэнаў будысты, частка — хрысціяне (баптысты). Распаўсюджаны традыцыйныя вераванні, месіянскія культы.

Прасоўванне карэнаў у М’янму з поўначы, з усходняга Тыбета, пачалося, верагодна, у 2-м тысячагоддзі да н.э., у сярэднявеччы яны дасягнулі марскога ўзбярэжжа; міграцыі ў Тайланд працягваліся да сярэдзіны 20 стагоддзя. У 16-18 стагоддзях у раўнінных карэнаў склаліся феадальныя адносіны, у горных плямёнаў захоўваўся першабытны лад.

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988