Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
фінск.: Karjalan autonominen sosialistinen neuvostotasavalta | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 25 ліпеня 1923 | ||||
Дата скасавання | 13 лістапада 1991 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (КАССР, фінск.: Karjalan autonominen sosialistinen neuvostotasavalta, KASNT) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала з 5 снежня 1936 года па 31 сакавіка 1940 і з 16 ліпеня 1956 па 13 лістапада 1991 года.
Сталіца — горад Петразаводск.
У красавіку 1938 года Кандалакша атрымала статус горада, а ў маі 1938 года са складу КАССР быў выдзелены Кандалакшскі раён і перададзены ў склад Мурманскай вобласці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1936—1940 гады
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыя Карэльскай АССР вызначала Вярхоўны Савет Карэльскай АССР вышэйшым заканадаўчым органам Рэспублікі.
16—17 чэрвеня 1937 года XI Усекарэльскі надзвычайны з’езд саветаў зацвердзіў Канстытуцыю Карэльскай АССР, на галасаванне выносілася асобна кожны артыкул Канстытуцыі і зачытвалася асобна на трох мовах — рускай, карэльскай і фінскай. Надпісы на Гербе і сцягу ўтворанай Карэльскай АССР былі выкананы на рускай, карэльскай і фінскай мовах.
Пасля савецка-фінскай зімовай вайны да СССР адышла частка тэрыторыі Фінляндыі, у прыватнасці большая частка Выбаргскай губерні і тэрыторыя абшчын Сала і Кусама, якія былі далучаны да Карэльскай Аўтаномнай ССР, ператворанай 31 сакавіка 1940 года ў Карэла-Фінскую ССР — саюзную Рэспубліку у складзе СССР.
1956—1991 гады
[правіць | правіць зыходнік]16 ліпеня 1956 года Карэла-Фінская ССР была ператворана ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР з ранейшай назвай — Карэльская Аўтаномная ССР (КАССР). Яе сімвалам стаў дзяржаўны сцяг РСФСР з дадатковым надпісам на фінскай і рускай мовах.
31 снежня 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Карэльская АССР была ўзнагароджана за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі Ордэнам Леніна.
5 чэрвеня 1970 года Карэльская АССР была ўзнагароджана за поспехі, дасягнутыя ў камуністычным будаўніцтве, Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
29 снежня 1972 года, у азнаменаванне 50-годдзя Саюза ССР, Карэльская АССР была ўзнагароджана Ордэнам Дружбы народаў.
24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР ператварыў карэльскую АССР у Карэльскую ССР, унёсшы папраўку ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР 1978 года[2].
13 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Карэльскай АССР прыняў закон «Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Карэльскай АССР», у адпаведнасці з якім Карэльская АССР была ператворана ў Рэспубліку Карэлія.
21 красавіка 1992 года новая назва была адлюстравана З’ездам народных дэпутатаў Расіі ў змененым артыкуле 71 Канстытуцыі РСФСР. Папраўка ўступіла ў сілу з моманту апублікавання 16 мая 1992 года ў «Расійскай газеце»[3].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пераўтварэння Карэла-Фінскай ССР у КАССР працягваліся змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу[4].
У 1957 годзе былі ліквідаваныя раёны: Піткяранцкі (тэрыторыі ўвайшлі ў Сортавальскі і Аланецкі раёны) і Пятроўскі (тэрыторыі ўвайшлі ў Суаярвскі і Кандапожскі раёны).
Па Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 12 жніўня 1958 года былі скасаваныя Куркіёкскі раён (тэрыторыя ўвайшла ў склад Сортавальскага раёна) і Ругазерскі раён (тэрыторыя ўвайшла ў склад Сегежскага раёна).
Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета РСФСР ад 11 сакавіка 1959 года скасаваны Заанежскі раён, тэрыторыя якога ўключана ў Мядзвежагорск раён.
Да пачатку 1963 года Карэльская АССР складалася з 13 адміністрацыйных раёнаў: Беламорскага, Калевальскага, Кемскага, Кандапожскага, Лоўхскага, Мядзвежагорскага, Аланецкага, Прыанежскага, Пражынскага, Пудажскага, Сегежскага, Сортавальскага і Суаярвскага.
У снежні 1966 года былі ўтвораны Муязерскі раён (часткі тэрыторыі Сегежскага і Суаярвскага раёнаў) і Піткяранцкі раён (часткі тэрыторыі Аланецкага і Сортавальскага раёнаў).
У снежні 1970 года ўзноўлены Лахдэнпохскі раён (былы Куркіёкскі), тэрыторыя якога з 1958 года ўваходзіла ў склад Сортавальскага раёна.
25 красавіка 1983 года прынята рашэнне Вярхоўнага Савета РСФСР пра утварэнне горада Кастамукша[4].
Этнічны склад насельніцтва[5]
[правіць | правіць зыходнік]перапіс 1939 | перапіс 1959 | перапіс 1970 | перапіс 1979 | перапіс 1989 | |
---|---|---|---|---|---|
Рускія | 296 529 (63,2 %) | 412 773 (62,7 %) | 486 198 (68,1 %) | 522 230 (71,3 %) | 581 571 (73,6 %) |
Карэлы | 108 571 (23,2 %) | 85 473 (13,0 %) | 84 180 (11,8 %) | 81 274 (11,1 %) | 78 928 (10,0 %) |
Беларусы | 4263 (0,9 %) | 71 900 (10,9 %) | 66 410 (9,3 %) | 59 394 (8,1 %) | 55 530 (7,0 %) |
Украінцы | 21 112 (4,5 %) | 23 569 (3,6 %) | 27 440 (3,8 %) | 23 765 (3,2 %) | 28 242 (3,6 %) |
Фіны | 8322 (1,8 %) | 27 829 (4,2 %) | 22 174 (3,1 %) | 20 099 (2,7 %) | 18 420 (2,3 %) |
Вепсы | 9392 (2,0 %) | 7179 (1,1 %) | 6323 (0,9 %) | 5864 (0,8 %) | 5954 (0,8 %) |
Іншыя | 20 709 (4,4 %) | 29 869 (4,5 %) | 20 726 (2,9 %) | 19 565 (2,7 %) | 21 505 (2,7 %) |
Кіраўніцтва КАССР
[правіць | правіць зыходнік]Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Архіпаў (снежань 1936 — лістапад 1937)
- Марк Гарбачоў (лістапад 1937 — 31 сакавіка 1940)
- Павел Праканен (16 ліпеня 1956 — 18 ліпеня 1979)
- Мікалай Калінін (в. а.) (18 ліпеня — 18 жніўня 1979)
- Іван Манькін (18 жніўня 1979 — 9 сакавіка 1984)
- Мікалай Калінін (в. а.) (9 сакавіка — 18 красавіка 1984)
- Іван Сянькін (18 красавіка 1984 — 12 снежня 1985)
- Віктар Чарамоўскі (в. а.) (12 снежня 1985 — 21 студзеня 1986)
- Кузьма Філатаў (21 студзеня 1986 — 27 снежня 1989)
- Віктар Сцяпанаў (27 снежня 1989 — 18 красавіка 1990)
Першыя сакратары Карэльскага абкама ВКП(б)/КПСС
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Андрэевіч Іркліс — першы сакратар Карэльскага абкама ВКП (б) у (1935 год, жнівень — 1937 год, ліпень)
- Генадзь Мікалаевіч Купрыянаў — першы сакратар Карэльскага абкама ВКП (б) і ЦК Кампартыі КФССР (1938 год, чэрвень — 1950 год, студзень)
- Аляксандр Андрэевіч Кандакоў — першы сакратар ЦК Кампартыі КФССР (1950 год, студзень —1950 год, верасень)
- Аляксандр Мікалаевіч Ягораў — першы сакратар ЦК Кампартыі КФССР (1950 год, верасень — 1955 год, жнівень)
- Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў — першы сакратар ЦК Кампартыі КФССР і Карэльскага абкама КПСС (1955 год, жнівень —1958 год, верасень)
- Іван Ільіч Сенькін — першы сакратар Карэльскага абкама КПСС (1958 год, верасень — 1984 год, красавік)
- Уладзімір Севасцьянавіч Сцяпанаў — першы сакратар Карэльскага абкама КПСС (1984 год, красавік — 1989 год, лістапад)
- Мікалай Якаўлевіч Кір’янаў — першы сакратар Карэльскага абкама КПСС (1989 год, лістапад — 1991 год, май), першы сакратар Карэльскага рэскама Кампартыі РСФСР (1991 год, май — 1991 год, верасень)
Старшыні СНК, Савета Міністраў
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Іванавіч Бушуеў (1935 год, лістапад — 1937 год, жнівень)
- Пётр Васільевіч Салякоў (1937 год, кастрычнік — 1940 год, ліпень)
- Павел Сцяпанавіч Праканен (1940 год, ліпень — 1947 год, жнівень) (КФССР)
- Віралайнен, Вальдэмар Мацвеевіч (1947 год, жнівень — 1950 год, люты) (КФССР)
- Павел Сцяпанавіч Праканен (1950 год, люты — 1956 год, ліпень) (КФССР)
- Іван Сцяпанавіч Бяляеў (1956 год, жнівень — 1967 год, сакавік)
- Андрэй Аляксеевіч Качэтаў (1967 год, красавік — 1984 год, снежань)
- Юрый Мікалаевіч Іваноў (1984 год, снежань — 1989 год, снежань)
- Сяргей Пятровіч Бліннікаў (1989 год, снежань — 1994 год, сакавік)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Муниципальный район Кандалакшский район . Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012.
- ↑ Закон РСФСР от 24 мая 1991 г. «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) РСФСР» (руск.). constitution.garant.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018. Праверана 29 лістапада 2020.
- ↑ Список законов РСФСР/РФ съездовского периода 1990—1993 . www.politika.su. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 29 лістапада 2020.
- ↑ а б Административно-территориальное устройство Республики Карелия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 14 лістапада 2012.
- ↑ народы Карелии(недаступная спасылка).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карельская АССР. Природа. Хозяйство. — Петрозаводск, 1986. — 278 с.
- Максимов В. А. Советская Карелия, 1917—1987: Цифры и факты. — Петрозаводск, 1987. — 271 с.
- История Карелии с древнейших времён до наших дней / Науч. ред. Н. А. Кораблёв, В. Г. Макуров, Ю. А. Савватеев, М. И. Шумилов — Петрозаводск: Периодика, 2001. — 944 с.: ил. ISBN 5-88170-049-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карельская Автономная Советская Социалистическая Республика // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- 80 лет Республике Карелия (руск.). www.gov.karelia.ru. Праверана 29 лістапада 2020.
- История государственности Карелии (руск.). elibrary.karelia.ru. Праверана 29 лістапада 2020.