Карын Энстром
Карын Энстром | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1966[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карын Энстром (шведск.: Karin Enström), народжаная Карын Марта Элізабет Ландэрхольм (шведск.: Karin Märta Elisabeth Enström, нар. 23 сакавіка 1966, Упсала) — шведскі палітык, міністр абароны Швецыі.
Карын скончыла ў 1987 годзе афіцэрскія курсы Каралеўскага ваеннага каледжа, у 1993 годзе скончыла вышэйшыя курсы. Служыла ў Берагавой ахове Швецыі да 1998 года ў Ваксхальме.
З 1991 па 1992 год Карын Энстром была генеральным сакратаром моладзевага крыла Умераннай кааліцыйнай партыі, з 1993 па 1994 год працавала ў Міністэрстве прамысловасці ў якасці эксперта. Таксама займала пасаду дарадцы ў гарадскім савеце Ваксхальма, працягваючы паралельна службу ў войску. У 1998 годзе пакінула гэтую пасаду (вярталася ў 2002 і 2010 гадах на пасаду кіраўніка гарадскога савета), звольнілася з войска і неўзабаве была выбрана ў Рыксдаг. З 1998 па 2000 год была дэпутатам Рыксдага, з 2002 па 2010 год працавала ў Камітэце абароны Швецыі (з 2008 года яго старшыня). Пасля выбараў 2010 года працавала ў Міністэрстве замежных спраў, а таксама ўзначальвала парламенцкую дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі НАТА. 19 красавіка 2012 года пасля адхілення ад дзейнасці міністра абароны Швецыі Стэна Тальгфорса ўзначаліла міністэрства і ўвайшла ў кабінет міністраў Фрэдрыка Рэйнфельта.
Зноскі
- ↑ а б Landerholm, Karin Märta Elisabeth // Sveriges befolkning 1990 — Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 12 верасня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карын Энстром