Карл IV Люксембургскі
Карл IV (ням.: Karl IV., чэшск.: Karel IV.; 14 мая 1316, Прага — 29 лістапада 1378, Прага) — кароль Германіі з 11 ліпеня 1346, кароль Чэхіі з 26 жніўня 1346 пад імем Карал I (каранаваны 2 верасня 1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 красавіка 1355.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын чэшскага караля Іаана Сляпога з Люксембургскай дынастыі і князёўны Элішкі Пржэмыслаўны, нарадзіўся ў 1316 годзе ў Празе, пры нараджэнні быў названы Вацлаў/Венцэль (чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, руск.: Вячаслаў). Выхоўваўся ў Парыжы. У 15-летнім узросце (1331) быў прызначаны намеснікам у створаным яго бацькам каралеўстве ў Паўночнай Італіі і сутыкнуўся там з супраціўленнем і інтрыгамі. У 18 гадоў (1334) стаў намеснікам бацькі ў Чэхіі. З прычыны выгнання яго брата Іагана з Ціроля і часовага кіравання Карлам гэтай краінай, на якую меў віды Баварскі дом, узнік глыбокі разлад паміж Вітэльсбахамі і Люксембургамі, які прывёў да шэрагу войн.
З імем Карла звязаны «залатое стагоддзе» Чэхіі. Ён добра ведаў чэшскую мову, клапаціўся пра развіццё гарадоў і шмат увагі надаваў сельскай гаспадарцы. Карл завёз у Чэхію вінаградную лазу з Бургундыі і слівавыя дрэвы з Латарынгіі, уладкаваў вадаёмы для гадоўлі рыб: так з'явіліся знакамітыя чэшскія карпы.
Карл застаўся ў гісторыі як аўтар першай у сярэдневяковай Еўропе свецкай аўтабіяграфіі і ініцыятар складання новай гістарычнай хронікі.
Абранне каралём
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ пры жыцці імператара Людвіга IV Баварскага, Карл, з дапамогай Папы Клімента VI, дамогся абрання пяццю курфюрстамі германскім каралём. Пры гэтым ён пайшоў на падпісанне абмежавальных умоў, у выкананні якіх прымушаны быў прынесці клятву Папе ў Авіньёне. Тым не менш, пасля смерці імператара (1347) Карлу не атрымалася адразу ўзысці на імперскі трон. Па пачыне Вітэльсбахаў быў абраны каралём Эдуард III англійскі, калі ж той адмовіўся — маркграф мейсенскі Фрыдрых II Суровы, затым граф Гюнтэр фон Шварцбург, які неўзабаве цяжка захварэў, пагадзіўся адрачыся за грошы, і памёр. 25 ліпеня 1349 Карл IV паўторна каранаваўся ў Ахене. З Вітэльсбахамі Карл IV прымірыўся жаніцьбай на Ганне, дачцэ курфюрста пфальцкага, і абяцаннем пасялення іх у Брандэнбургу дзе ён сам, тым часам, апекваў Лжэ-Вальдэмара.
Карл IV пайшоў на вялікія саступкі князям. У Залатой буле 1356 года курфюрсты атрымалі амаль суверэнныя правы ў сваіх княствах. Парадкаванне абрання на прастол ухіліла ўмяшанне Папы пры выбарах, што выклікала разлад з авіньёнскім дваром. Канфлікт з Папай быў уладжаны дараваннемдзесяціны і выданнем так званай каралінскай булы для абароны льготаў духавенства.
Значнай заслугай Карла IV стала заснаванне саюзаў земскага свету.
Паходы ў Італію
[правіць | правіць зыходнік]Два разу Карл IV здзяйсняў паходы ў Італію: у 1354 годзе, каб каранавацца ў Мілане каралём і ў Рыме імператарам (1355), у другі раз — у інтарэсах Папы, для вайны з міланскімі Вісконці. Але пра развіццё свайго спадчыннага ўладання, Чэхіі, Карл клапаціўся больш, чым пра імперыю.
Пасланы Карлам у якасці палоннага ў Авіньён, Кола ды Рыенца пагадніўся з Інакенціем VI, і вярнуўся ў Італію ўвосень 1353 года як прадстаўнік пантыфіка, каб супрацоўнічаць з іспанскім кардыналам, але смог толькі здабыць ганебную смерць на прыступках Капітолія. Гібан пісаў пра гэта: «Капітолій стаяў зараз на крыві Рыенцы, калі Карл IV спусціўся з Альп, каб каранавацца каронай Італіі і Імперыі».
Петрарка верыў у Карла IV, але затым глыбока ў ім расчараваўся. Карл быў каранаваны ў Рыме кардыналам Остыі ў велікодны дзень 1355 года, а затым вярнуўся ў Прагу, як пісаў паэт: «з каронай, якую ён атрымаў без адзінага ўдару мяча, з кашалём, поўным манет, які ён прывёз пустым; але з малой славай за добрыя справы, і з вялікай ганьбай за зневажэнне імператарскай велічы. О! калі б твой прадзед і дзед сустрэлі цябе на альпійскім перавале, што б яны сказалі, ты падумаў? Імператар рымлян па імі, па праўдзе ты ўсяго толькі кароль багемскі»[3].
Кіраванне ў Германіі
[правіць | правіць зыходнік]Дваранству ў гарадах ён даў шмат палёгак; у 1350 годзе выдаў новае ўкладанне, якое, аднак, пазней прымушаны быў адмяніць, заахвочваў горназаводства і земляробства, зрабіў Влтаву да Эльбы суднаходнай, пабудаваў у Празе «новы горад» (Новае места), Градчаны, і знакаміты пражскі Карлаў мост, заснаваў там архібіскупства і ў 1348 годзе першы ў імперыі ўніверсітэт (на ўзор парыжскага), прыцягнуў у Прагу вялікую колькасць мастакоў і рамеснікаў.
Праз першую сваю жонку, са згоды Вітэльсбахаў, забяспечыў сабе вялікую частку Верхняга Пфальца; праз другую жонку, Ганну Яворскую, набыў княствы Явор і Свідніца (1368); годам раней ён купіў Лужыцкую зямлю. Майстэрска скарыстаўшыся разладамі ў доме Вітэльсбахаў, Карл здолеў дамагчыся завяшчанні сабе брадэнбургскай маркі маркграфамі Людовікам і Атонам (1368), а неўзабаве пасля таго (1373) пакінуты адзін у жывых Атон, за ўзнагароду, павінен быў адмовіцца ад маркі.
За вялікія сумы грошай і пасля доўгіх высілкаў Карл IV дамогся абрання свайго сына Венцэля сваім пераемнікам (1376). Вялікія выдаткі Карла IV прымушалі яго абкладаць цяжкімі падаткамі і закладваць імперскія гарады, што павяло да заснавання швабскага гарадскога саюза (1376). Паміраючы ў Празе, Карл пакінуў Чэхію, Сілезію і рымскую карону Венцэлю, Брандэнбург — Жыгімонту, Лужыцкія землі — Іагану, трэцяму са сваіх сыноў.
Шлюбы і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я жонка: (з 1329 года, Прага) Бланка Валуа (1317 — 1 жніўня 1348), дачка Карла I, графа Валуа (1270—1325)
- Маргарыта (25 мая 1335 — 7 верасня 1349); муж: (з 3 жніўня 1342 года) Лаяш I Вялікі (5 сакавіка 1326 — 10 верасня 1382), кароль Венгрыі з 1342 года, кароль Польшчы з 1370 года
- Катрын (жнівень 1342 — 26 красавіка 1395); 1-ы муж: (з 3 ліпеня 1357 года) Рудольф IV Велікадушны (1 лістапада 1339 — 27 ліпеня 1365), герцаг Аўстрыі, Штырыі і Карынтыі з 1358 года, граф Ціроля з 1363 года; 2-гі муж: з 19 сакавіка 1366 Атон V фон Вітэльсбах (1346 — 15 лістапада 1379), курфюрст Брандэнбурга (1365—1373), герцаг Баварыі з 1347 года
- 2-я жонка: (з 4 сакавіка 1349, Бахарах) Ганна Пфальцкая (26 верасня 1329 — 2 лютага 1353), дачка Рудольфа II Сляпога (8 жніўня 1306 — 4 кастрычніка 1353), пфальцграфа Рэйнскага
- Венцэль (17 студзеня 1350 — 28 снежня 1351)
- 3-я жонка: (з 27 мая 1353, Буда) Ганна Швайдніцкая (1339 — 11 ліпеня 1362), дачка Генрыха II, герцага Сілезска-Швайдніцкага
- Елізавета (19 сакавіка 1358 — 4 верасня 1373); муж: з 19 сакавіка 1366 Альбрэхт III (9 верасня 1349 — 29 жніўня 1395), герцаг Аўстрыі з 1365 года
- Вацлаў (Венцэль) (26 лютага 1361 — 16 жніўня 1419), герцаг Люксембурга (Венцэль II, 1383—1388), кароль Чэхіі (Вацлаў IV, 1378—1419), курфюрст Брандэнбурга (1373—1378), кароль Германіі (10 чэрвеня 1376 — 20 жніўня 1400)
- 4-я жонка: (з 21 мая 1363, Кракаў) Елізавета Памеранская (1347 — 14 лютага 1393), дачка Багіслава V Вялікага (1326 — 23 красавіка 1374), герцага Памеранска-Старгардскага
- Ганна (11 мая 1366 — 3 чэрвеня 1394); муж: з 1382 года Рычард II Плантагенет (6 студзеня 1367 — 14 лютага 1400), кароль Англіі (1377—1399)
- Жыгімонт (15 лютага 1368 — 9 снежня 1437), кароль Чэхіі (Зігмунд, 1419—1421, 1436—1437), кароль Венгрыі (Жыгманд, 1387—1437), курфюрст Брандэнбурга (1373—1387), кароль Германіі (20 верасня 1410 — 9 снежня 1437), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (31 мая 1433 — 9 снежня 1437)
- Іаган (22 чэрвеня 1370 — 1 сакавіка 1396), герцаг Гёрліца, курфюрст Брандэнбурга з 1373 года
- Карл (13 сакавіка 1372 — 24 ліпеня 1373)
- Маргарыта (29 верасня 1373 — 4 чэрвеня 1410); муж: з 1387 года Іаан III фон Гогенцолерн (1369 — 11 чэрвеня 1420), бургграф Нюрнберга з 1397 года
- Генрых (1377—1378)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pelzel. Lebensgeschichte Kaiser Karls IV. — Прага, 1780.
- Deutsche Reichstagsakten unter König Wenzel. / Ю. Вейцзеккер. — Мюнхен, 1867.
- Scholz. Die Erwerbung der Mark Brandenburg durch Karl IV. — Бреслау, 1874.
- Friedjung. Kaiser Karl IV und sein Anteil am geistigen Leben seiner Zeit. — Вена, 1876.
- Bohmer. Regesten des Kaiserreichs unter Karl IV, 1346—78. / Ред. Хубер. — Инсбрук, 1877; дополнения — 1890.
- Werunsky, Emil. Geschichte Kaiser Karls lV und seiner Zeit. — Тт. I—III. — Инсбрук, 1880—1892.
- Acta Karoli IV imperatoris inedita. / Ф. Ф. Циммерман. — Инсбрук, 1891.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Пулкава — афіцыйны храніст эпохі Карла IV.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карл IV на Вікісховішчы |
- Карл IV // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Папярэднік Людвіг IV |
кароль Германіі 1346—1347, 1349—1376 |
Пераемнік Венцэль |
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1355—1378 | ||
Папярэднік Ян Люксембургскі |
кароль Чэхіі 1346—1378 | |
Папярэднік Ян Люксембургскі |
герцаг Люксембурга 1346—1353 |
Пераемнік Венцэль I |
Папярэднік Ян Люксембургскі |
маркграф Маравіі 1346—1378 |
Пераемнік Ян Індржых |
Папярэднік Атон V |
маркграф Брандэнбурга 1373—1378 |
Пераемнік Жыгімонт |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |