Карл Менінг
Выгляд
Карл Менінг | |
---|---|
эст.: Karl Menning | |
Дата нараджэння | 11 мая 1874[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1941[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, дыпламат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Ме́нінг (эст.: Karl Menning; 11 мая 1874, г. Тарту, Эстонія — 5 сакавіка 1941) — эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафесійнай рэжысуры ў эстонскім тэатры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1883—1901 гадах вучыўся ў Тартускім універсітэце. У 1904—1906 гадах вывучаў мастацкую практыку тэатраў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—1914 гадах узначальваў тэатр «Ванемуйнэ» ў Тарту. У 1918—1937 гадах на дыпламатычнай рабоце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г. Ібсена, «Возчык Геншэль» Г. Гаўптмана (1907), «На дне» М. Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
Зноскі
- ↑ а б Karl Menning // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #136849784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).