Перайсці да зместу

Каралеўства Ірак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
каралеўства
Каралеўства Ірак
араб. المملكة العراقية‎‎
Герб Ірака Сцяг Ірака
Герб Ірака Сцяг Ірака
Гімн: Royal Salute
< 
 >
1921 — 1958

Сталіца Багдад
Найбуйнейшыя гарады Багдад, Масул
Мова(ы) арабская
Афіцыйная мова арабская
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка Іракскі дынар
Плошча 437 072 км2
Насельніцтва 6 488 000 чал.
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя дынастыя Хашымітаў
Кароль Ірака
 • 1921—1933 Фейсал I
 • 1933—1939 Газі I
 • 1939—1958 Фейсал II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Ірак (араб. المملكة العراقية‎‎) — іракская дзяржава ў перыяд дзеяння і пасля заканчэння мандата, выдадзенага Вялікабрытаніі ў 1920 Лігай Нацый. Каралеўства было абвешчана ў 1921 годзе. Праз 11 гадоў дзеянне мандата было спынена, аднак каралеўства праіснавала да 1958 года, калі быў ажыццёўлены ваенны пераварот пад камандаваннем Абдэля Касема.

Каралеўства Ірак было створана ў жніўні 1921. Першым каралём Ірака стаў Фейсал I, які атрымаў шырокую вядомасць падчас вялікага арабскага паўстання і праяўляў лаяльнасць да брытанцаў. У наступным яму ўдалося значна вызваліцца ад брытанскай апекі, і ў 1932 дамагчыся незалежнасці для Каралеўства Ірак. Адразу пасля гэтага ірацкі ўрад абвясціў Кувейт сваёй падведамнай тэрыторыяй, як гэта было на працягу стагоддзяў да ўварвання імперыялістычных сіл Вялікабрытаніі.[1]

Пасля смерці Фейсала I манархію ўзначаліў яго сын Газі I, які правіў Іракам да 1939. У гэты перыяд у краіне шырыліся апазіцыйныя і нацыяналістычныя рухі. Так, у перыяд з 1936 па 1941 іракская армія паслядоўна ажыццявіла пяць спробаў дзяржаўнага перавароту.[2] Падчас апошняй з іх да ўлады прыйшоў пранацысцкі настроены Рашыд Алі аль-Гайлані, які ўсталяваў рэгентства над непаўналетнім каралём Фейсалам II. Паколькі Рашыд Алі аль-Гайлані заявіў аб скасаванні дамоўленасцяў з Вялікабрытаніяй, брытанская армія высунула 2 мая 1941 ультыматум аб вызваленні тэрыторый ваенных баз. Англа-іракская вайна доўжылася да 30 мая і скончылася паразай іракцаў.

Рэвалюцыя 1958 года

[правіць | правіць зыходнік]

Манархія праіснавала да 1958. У выніку рэвалюцыі 14 ліпеня да ўлады прыйшоў Абдэль Керым Касем. Кароль Фейсал II, яго сям'я і сябры ўрада былі расстраляныя. Пасля абвяшчэння рэспублікі Ірак разарваў адносіны па Багдадскаму пакту і наладзіў сяброўскія сувязі з Савецкім Саюзам.

Зноскі

  1. Duiker, William J; Spielvogel, Jackson J. World History: From 1500. 5th edition. Belmont, California, USA: Thomson Wadsworth, 2007. Pp. 839.
  2. Ghareeb; Dougherty. Pp lvii