Перайсці да зместу

Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці (англ.: House Un-American Activities Committee) — камісія Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, якая існавала з 1934 па 1975 год.

Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці была створана у 1934 годзе ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША з мэтай барацьбы з антыдзяржаўнай прапагандай і дзейнасцю.

У 1938 годзе камісія атрымала палажэнне часовай, а у 1946 годзе — статут пастаяннай парламенцкай камісіі.

У 1947—1956 гадах камісія ўдзельнічала ў пошуку камуністаў і асоб якія іх падтрымліваюць. Асаблівы рэзананс ў амерыканскім грамадстве атрымала праследаванне супрацоўнікаў Галівуда, якія адмовіліся даць паказанні супрацоўнікам камісіі.

У 1969 годзе камісія перайменавана ў Камісію па ўнутранай бяспецы. У 1975 годзе камісія спыніла дзейнасць.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • З камісіяй супрацоўнічалі вядомыя палітыкі (будучы прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан і сенатар Джозеф Макарці), а таксама мульціплікатар Уолт Дысней.
  • Сярод вядомых асоб, якія пацярпелі ад дзеянняў камісіі, акцёр Чарлі Чаплін і драматург Артур Мілер.
  • Найбольш распаўсюджанай версіяй прычыны самагубства акцёра Філіпа Лоеба лічыцца праследаванне з боку камісіі[1].
  • Камісія асацыюецца щ амерыканцаў з антыкамуністычнай барацьбой і «паляваннем на ведзьм» у 1940-1950-х гг. Пры гэтым іншыя арганізацыі і суполкі, якія таксама вялі барацьбу з левым рухам у ЗША, пераважна захавалі павагу ў грамадстве ЗША: Амерыканскі легіён, Кангрэс ЗША.