Камдыў
Камдыў — персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА УС Саюза ССР, з 22.09.1935 (уведзена пастановай ЦВК і СНК Саюза ССР) па 7.05.1940[1], вышэй за камбрыга, ніжэй за камкора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовай да стварэння персанальнага воінскага звання «камдыў» з’яўлялася правядзенне ваеннай рэформы 1924 года, у выніку якой, згодна з загадам РВС № 807 ад 20.06.1924, увесь камандзірскі склад быў падзелены на 14 службовых катэгорый. 11-й катэгорыі (К-11) з групы вышэйшага каманднага складу адпавядала тыпавая камандна-страявая пасада «Камандзір дывізіі», які ў якасці знакаў адрознення службовага становішча меў у пятліцы два ромбы.
Поспехі абароннай прамысловасці Саюза прывялі да масавай механізацыі і матарызацыі УС Саюза, змена конніцы на матарызаваных стралкоў і ўзмацненне ролі авіяцыі (у тым ліку ПДВ) прывялі да змены дактрыны вядзення вайны — гэта ўсё адбілася на структуры пабудовы узброеных сіл дзяржавы рабочых і сялян.
Вялікія комплексныя адзінкі войскаў і сіл запатрабавалі ўвядзення асобных, персанальных званняў, таму для камандавання брыгадай было ўведзена воінскае званне камбрыг, дывізіяй (з трох палкоў і часцей узмацнення) камандаваў камдыў, а корпусам — камандаваў, адпаведна, камкор. Такім чынам, званне «камдыў» (роўна як і «камбрыг», «камкор», і «камандарм» — воінскае званне, атрыманае ад скарачэння «камандуючы арміяй») існавала, але ўжывалася чыста ў службовым аспекце.
22.09.1935 пастановай ЦВК і СНК СССР «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага саставу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі і аб заснаванні палажэння аб праходжанні службы камандным і начальніцкім складам РСЧА» ўведзена персанальнае званне «камдыў».
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (паводле прынятага 7 кастрычніка пастановамі ЦВК і СНК СССР) Старшы маёр міліцыі |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман 2-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | дывінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | інжынер-флагман 2 рангу |
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў | дывізіённы камісар |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | дывінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | дывваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | дывурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | дывветурач |
Канчатковае замацаванне адбылося з прыняццем у 1937 годзе новага Статута ўнутранай службы РСЧА, у якім выразна адлюстравана новае дзяленне ваеннаслужачых на групы ў адпаведнасці з іх службовым становішчам. У прыватнасці, чатырнаццаты пункт Статута пералічваў персанальныя ваенныя званні, устаноўленыя пастановамі ад 22.09.1935 з дапаўненнямі ад 5.08.1937[2].)
Знакі адрознення
[правіць | правіць зыходнік]Са студзеня 1922 года ў РСЧА была ўведзена адзіная строга рэгламентаваная форма адзення. Знакі адрознення ваеннаслужачых сталі размяшчаць на спецыяльных клапанах з сукна, абрамленым пунсовым кантам, які нашываўся на сярэдзіне рукава шыняля і гімнасцеркі; колер поля клапана адпавядаў роду войскаў сіл. У верхняй частцы клапана размяшчалася пяціканцовая зорка з сукна пунсовага колеру, ніжэй за яе вертыкальна нашываліся знакі службовага становішча — два ромбы вышынёй 1,7 і шырынёй 0,8 см (малая дыяганаль — 2 см, вялікая — 3 см) з медзі, пакрытай цёмна-чырвонай эмаллю ў каманднага складу і сіняй у адміністрацыйна-гаспадарчага.
Акрамя таго, на пятліцах шынялёў і гімнасцёрак, абабітых залацістым галуном і маючых колер, адпаведны роду войскаў або сіл, упраўленняў і ўстаноў ваеннага ведамства, уводзілася эмблема. На абодва рукавы вышэй за абшлаг нашываліся два шырокія залацістыя шэўроны.
- Знакі адрознення камдыва СВ і ВПС (1935—1940)
-
У пятліцах шынэлі. -
У пятліцах на гімнасцёрцы і кіцелю. -
Пятлічны знак камдыва авіяцыі РСЧА. -
На рукаве.
Камдыў у папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Званне камдыва носіць Сяргей Котаў, галоўны герой фільма «Стомленыя сонцам».
- Званне камдыва носіць Іван Варава ў поўнай літаратурнай версіі сцэнара фільма «Афіцэры»[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ганичев Павел Павлович. Таблица 8. «Воинские звания военнослужащих Красной Армии и Военно-Воздушного Флота к сентябрю 1939 года» // Воинские звания. — ДОСААФ СССР. — М.: ДОСААФ СССР, 1989. — С. 56. — 144 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0073-4.
- ↑ «Красная звезда», 6.8.1937
- ↑ — Негасцінна Масква сустракае, Ваня, — заўважыў пажылы, абчэплены ордэнамі камкор, перадаючы камдыву Вараве бутэльку каньяку. — Глянь, якія хмары ўнізе.