Кадзінскі сельсавет
Кадзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кадзіна |
Дата ўтварэння |
16 ліпеня 1954, 15 студзеня 1965 |
Дата скасавання | 22 ліпеня 1960 |
Старшыня сельсавета | Новікава Ганна Віталеўна |
Кіраўнік спраў | Храпавіцкая Ірына Леанідаўна |
Насельніцтва (2019) | 5 143 |
Часавы пояс | UTC 03:00 |
Тэлефонны код | 375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Ка́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кадзіна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дарскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Таранаўскага і Шчэжарскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Дары I[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсавета[2].
15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет утвораны зноў з часткі Вяйнянскага сельсавета, у яго склад увайшлі 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[3]. 21 чэрвеня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дары I у вёску Кадзіна, сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Нядашаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дары I, Зімніца, Падгор’е і Сідараўка)[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка)[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 4710 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5143 чалавекі[9].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Па стану на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 18 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[7] |
---|---|---|---|---|
Брылі | вёска | 384* | 151* | 353* |
Вялікая Бароўка | вёска | 213 | 100 | 198 |
Гародня | вёска | 54 | 31 | 48 |
Зылі | вёска | 22* | 16* | 17* |
Кадзіна | аграгарадок | 1753 | 626 | 1781 |
Каменка | вёска | 23* | 13* | 19* |
Канстанцінаўка | вёска | 32* | 21* | 29* |
Качурына | вёска | 65* | 30* | 50* |
Латрошча | вёска | 10 | 7 | 4 |
Любуж | вёска | 101 | 46 | 121 |
Малееўка | вёска | 15* | 12* | 13* |
Мядзвёдаўка | вёска | 129 | 59 | 110 |
Падбелле | вёска | 76 | 38 | 67 |
Раманавічы | аграгарадок | 1330 | 491 | 1306 |
Таранава | вёска | 230 | 95 | 276 |
Чаромушкі | вёска | 397 | 155 | 428 |
Шчэжар 1 | вёска | 337 | 137 | 341 |
Шчэжар 2 | вёска | 36 | 22 | 30 |
* – да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце |
На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[10].
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Фірма «Кадзіна»
- ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі»
- РУСПП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства»
- ТАА «Фіеста»
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
- аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Кадзіна
- аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
- лазнева-пральны камбінат у аграгарадку Раманавічы
- крамы ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
- кафэ «Кадзіна» і «Чабурашка» у аграгарадку Кадзіна
- кафэ ў аграгарадку Раманавічы
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Кадзінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
- ДУА «Раманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
- ДУА «Яслі-сад аграгарадка Кадзіна»
- ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы»
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя
- ФАП у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Кадзінскі сельскі Дом культуры
- Раманавіцкі сельскі Дом культуры
- сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы
- Кадзінская дзіцячая школа мастацтваў
- Раманавіцкая дзіцячая школа мастацтваў
Культавыя збудаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Царква святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона ў аграгарадку Кадзіна
- Царква ў гонар святых Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі ў аграгарадку Раманавічы
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 182. — 248 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.