Перайсці да зместу

Земавіт IV Плоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Земавіт Мазавецкі
Siemowit IV plocki
Князь плоцкі
1381 — 1426
Папярэднік Земавіт III
Пераемнік Земавіт V Раўскі, Казімір II Белзскі, Трайдзень II, Уладзіслаў I Плоцкі
Князь белзскі
1388 — 1426
Князь раўскі
1373 — 1426
Князь візненскі
1401 — 1426

Нараджэнне 1352
Смерць 21 студзеня 1426(1426-01-21)[1]
Месца пахавання
Род Пясты[2]
Бацька Земавіт III Мазавецкі[d][2]
Маці Эўфімія Опаўская[d]
Жонка Аляксандра Альгердаўна[3]
Дзеці Яўхімія Мазавецкая[d], Марыя Мазавецкая[d], Цымбурга Мазавецкая[d], Уладзіслаў I Мазавецкі[d], Трайдзень II[d], Казімір II[d], Эмілія Мазавецкая[d], Ядзвіга Мазавецкая[d], Aleksander Mazowiecki[d], Кацярына Мазавецкая, Земавіт V[d] і Ганна Мазавецкая[d]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Земавіт IV Плоцкі ці Куяўскі (польск.: Siemowit (Ziemowit); 1352 — 21 студзеня 1426 года) — князь раўскі (1373/1374-1426), плоцкі (1381—1426), візненскі (1381—1382, 1401—1426) і белзскі (1388—1426), прадстаўнік Мазавецкай лініі Пястаў. Малодшы сын князя плоцкага і раўскага Земавіта III ад першага шлюбу з сілезскай князёўнай Эўфіміяй Апольскай.

Атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі (Земавіта III, памёр у 1381 годзе) ролю прэтэндэнта на карону Польшчы, дзе са смерцю Казіміра Вялікага спынілася дынастыя Пястаў. Пасля смерці ў 1382 годзе Людовіка Венгерскага, які заняў польскі прастол па дагаворы з Казімірам, Земавіт, карыстаючыся смутамі, што падняліся ў краіне, паколькі было невядома, якая з дочак Людовіка зойме прастол, і адсутнасці якога б там ні быць урада паспрабаваў сілай сесці на польскі трон, знаходзячы сабе падтрымку ў вялікапольскай шляхце, незадаволенай кіраваннем малапольскіх вяльможаў у часы валадарання Людовіка. Аднак яго спроба скончылася няўдачай; не ўдаўся і яго другі план — захапіць Ядвігу на яе шляху ў Кракаў. Пасля каранацыі Ядвігі Земавіт заключыў з ёй дагавор (1385), паводле якога за выкуп вяртаў усе захопленыя ў безкаралеўе землі.

Зноскі

1. Lundy D. R. Ziemowit IV, Duke of Mazovia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б Мякотин В. А. Земовит // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XII. — С. 480.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.