Земавіт (князь палян)
Земавіт | ||||
---|---|---|---|---|
польск.: Siemowit | ||||
| ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне | каля 845[1] | |||
Смерць | каля 900[1][2] | |||
Род | Пясты | |||
Бацька | Пяст | |||
Маці | Жапіха | |||
Дзеці | Лешак[d] | |||
Веравызнанне | язычніцтва | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Земавіт (польск.: Siemowit) — паўлегендарны князь палян, вядомы толькі з хронікі Гала Ананіма.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын стальмаха Пяста і Жапіхі (таксама вядомай як Рэпка), бацька князя Лешака. Земавіт быў абраны на княжанне вечам палян пасля таго, як яго бацька Пяст адмовіўся заняць месца князя Попела II, заедзенага па легендзе мышамі. Першым дакладна вядомым польскім князем з'яўляецца праўнук Земавіта Мешка.
Хроніка Гала Ананіма не ўтрымлівае падрабязнасцей пра жыццё Земавіта. Са слоў храніста, ён «мужнеў і з кожным днём выказваў сваю высакароднасць да такой ступені, што Цар цароў і Князь князёў [гэта значыць Бог] да ўсеагульнай радасці прызначыў яго князем Польшчы». Стаўшы князем, Земавіт, грэбуючы забавамі, праславіўся сваёй высакароднасцю і пашырыў межы княства больш, чым хто-небудзь да яго[3].
Традыцыйна імя князя вымаўляецца як Земавіт, у той час як лінгвістычныя даследаванні лічаць гэта імя вытворным ад славянскага слова «сям'я». Адпаведна імя князя больш правільна было б вымаўляць як Семавіт[4]:
Гістарычнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пытанне пра гістарычнасць Земавіта паўстала толькі ў канцы XIX стагоддзя, да гэтага рэальнасць яго існавання не падвяргалася сумневу. З канца 60-х гадоў XX стагоддзя апавяданне Гала Ананіма пра продкаў Мешка I большасцю даследчыкаў прызнаецца сапраўдным. У выпадку, калі Земавіт сапраўды існаваў, гады яго жыццё павінны прыпадаць прыкладна на 845—900 гады, прыход да ўлады ў якасці князя палян адносяць да другой паловы IX стагоддзя. Месца смерці і пахавання князя невядома.
У гістарыяграфіі існуе дыскусія наконтгістарычнасці Земавіта, Лешака і Земамысла. На карысць рэальнасці існавання Земавіта выказваліся Генрык Лаўмянскі, Герард Лабуда і Казімір Ясінскі. Супрць рэальнасці існавання Земавіта сведчаць археалагічныя даследаванні, паводле якіх актыўнае развіццё дзяржавы палян пачалося ў 20-я гады X стагоддзя, так што кіраванне Земавіта, Лешака і Земамысла павінна было быць вельмі кароткім. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што прыведзеныя ў Хроніцы імёны продкаў Мешка маюць сімвалічнае значэнне і маглі быць выдуманы храністам. Не выключана таксама, што ў апавяданні Гала выдумана толькі іх княжанне, у той час як імёны сапраўды з'яўляюцца імёнамі продкаў Мешка I.
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title)
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
- ↑ Галл Аноним. Хроника или деяния князей или правителей польских. Книга I // Славянские хроники / перевод Л. М. Поповой. — М.: Глагол, 1996. — С. 333—334.
- ↑ Jasiński K. Rodowód pierwszych Piastów. — Warszawa, 1992. — S. 46-47.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галл Аноним. Хроника или деяния князей или правителей польских. Книга I // Славянские хроники / перевод Л. М. Поповой. — М.: Глагол, 1996. — С. 333—334.