Перайсці да зместу

Зварот да страху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зварот да страху (лац.: argumentum ad metum або лац.: argumentum in terrorem) - лагічная памылка. Ужывальнік гэтае тактыкі спрабуе пераканаць суразмоўніка ў сапраўднасці нейкага сцверджання, апелюючы да таго, што альтэрнатыва гэтаму сцверджанню палохае. Гэтая тактыка шырока ўжываецца ў палітыцы і маркетынгу.[1]

Схема памылкі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Факт А ЦІ Факт Б сапраўдны
  2. Факт А палохае
  3. Значыць Факт Б сапраўдны

Зноскі

  1. Full alphabetic list of Fallacies. Праверана 17 June 2015.