Залатая галіна
Выгляд
Залатая галіна: даследаванне магіі і рэлігіі (англ.: The Golden Bough: A Study in Magic and Religion) — параўнальнае даследаванне міфалогіі, рытуалаў і рэлігій свету, найбольш значная праца шатландскага антраполага Джэймса Джорджа Фрэзера. Першае выданне з’явілася ў двух тамах у 1890, трохтомнае другое выданне — у 1900, а разгорнутае дванаццацітомнае трэцяе выданне — з 1906 па 1915. У 1922 выйшаў аўтарскі скарочаны аднатомны варыянт.
Аўтар вылучае і спрабуе вытлумачыць агульныя элементы розных сістэм міфаў і рытуалаў, у тым ліку абрады ўрадлівасці, чалавечыя ахвярапрынашэнні, паміранне і ўваскрасанне бога і г.д.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |