Жэнгялоў хац
Жэнгялоў хац | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Армянская кухня | |
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жэнгялоў хац (арм.: Ժենգյալով հաց; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац) — хлебная аладка з начыннем з дробна нарэзанай зеляніны розных раслін, традыцыйная страва ў кухні армян Нагорнага Карабаха[1][2][3][4]. Падобная да іншых страў каўказскіх народаў: кутаб з зелянінай[5], афар.
Пад канец красавіка 2015 года ў Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы адбыўся фестываль «Жэнгялоў хац»[6].
Гатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Прэснае цеста раскочваецца ў тонкую, як папера, плоскую аладку, а потым начыняецца сумессю з 10—20 сартоў рознай дзікай і садовай дробна нарэзанай зеляніны з алеем[7]. Важнай характарыстыкай стравы з’яўляецца слушна складзены букет. Аснову начыння павінна складаць зеляніна без рэзка выяўленага густу і паху, напрыклад, ліставая салата, шпінат, лебяда, лісце буракоў, макрыца, пастухова сумка[8], лісты фіялкі[2] і падобныя травы. Зеляніны ж са спецыфічным густам, як кервель ажурны, крапіва, зялёная цыбуля, кіслай, як шчаўе, ці рэзкай, як маркоўнік, павінна быць менш; зусім крыху патрабуецца траў, што маюць гаркавы густ, такіх як дзьмухавец. Апроч таго, у начынне можа ўваходзіць брынза і падсмажаная рэпчатая цыбуля. Выпякаецца каля 10 хвілін на распаленай жароўні, званай «садж» арм.: սաջ[9], альбо ў тандыры цягам пары хвілін[7]. Ужываюць гэту страву з півам, танам, віном. Жэнгялоў хац асабліва папулярны ў час Вялікага посту.
-
Нарэзаная зеляніна
-
Гатаванне жэнгялоў хац на саджыне
-
Гатовы жэнгялоў хац
-
Гатовы жэнгялоў хац
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ресторан.ру
- ↑ а б В. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 14.
- ↑ А. Е. Тер-Саркисянц. Армяне Нагорного Карабаха / под. ред. Л. Б. Алаева. — М.: Русская панорама, 2015. — С. 637.
- ↑ Timeout.
- ↑ Братушева 2013.
- ↑ Панорама 2015.
- ↑ а б Recipe.
- ↑ В. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 49.
- ↑ PanAm.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Братушева А. Блюда азербайджанской кухни. — Litres, 2013. — ISBN 5457357198.
- Москвичи отведают знаменитый карабахский «Жингалов Хац» (руск.). PanARMENIAN.Net (14 красавіка 2011). Праверана 10 снежня 2014.
- Сусанна Балаян. Как приготовить Женгялов хац. Рецепт и способ приготовления (руск.). PanARMENIAN.Net. Праверана 11 снежня 2014.
- В кафе «На лестнице» готовят блюда карабахской кухни. (руск.). Timeout.tu (27 красавіка 2011). Праверана 10 снежня 2014.
- "«Женгялов хац» как визитная карточка Арцаха. Президент НКР посетил крупный кулинарный фестиваль"(руск.). 29-04-2015. Праверана 2015-08-04.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Приготовление женгялов хац
- Кутабы с зеленью (Женгялов хац) на сайце Едим.ТВ