Жуан Перэйра
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Жуан Педру да Сілва Перэйра | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 лютага 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуа́н Пе́дру да Сі́лва Перэ́йра (парт.: João Pedro da Silva Pereira; нар. 25 лютага 1984, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2010—2014).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Бенфіка»
[правіць | правіць зыходнік]Жуан з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Дамунгуш Савію» і «Бенфіка». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бенфікі», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бенфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі.
«Жыл Вісенты»
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клуба «Жыл Вісенты», у тым жа годзе гэты клуб выкупіў трансфер іграка.
«Брага»
[правіць | правіць зыходнік]Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клуб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным іграком абароны каманды.
«Спортынг»
[правіць | правіць зыходнік]У склад «Спортынга» трапіў 22 снежня 2009 года за 3 млн еўра[3]. Перэйра рэгулярна з’яўляўся ў складзе клуба і гуляў, у асноўным, на пазіцыі абаронцы ці паўабаронцы.
«Валенсія»
[правіць | правіць зыходнік]24 мая 2012 года Перэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн еўра[4]. Пагадненне было складзена на тры гады з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2015 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гановер 96» да канца сезона. 13 ліпеня 2015 года вярнуўся ў склад «Спортынга».
У студзені 2017 года стаў іграком «Трабзанспора»[5]. Разам з клубам у 2020 годзе выйграў Кубак Турцыі. Пакінуў «Трабзанспор» у якасці свабоднага агента ў студзені 2021 года.
У лютым 2021 года зноў далучыўся да «Спортынга». Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21, пасля чаго завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў структуры клуба.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Перэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 года, пасля прызначэння на пост галоўнага трэнера партугальцаў Паўлу Бенту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Даніі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2005
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2004
«Спортынг»:
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2015
«Трабзанспор»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2020
Зноскі
- ↑ João Pereira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOAO PEREIRA pedro da silva // Argentine Soccer Database
- ↑ Official: Joao Pereira moves to Sporting. Portugal Football.
- ↑ El Valencia confirma el fichaje de Joao Pereira. Marca
- ↑ «Трабзонспор» приобрел Жоау Перейру и защитника сборной Аргентины Маса. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жуан Перэйра