Перайсці да зместу

Жанна Мікалаеўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна Мікалаеўна Чарняўская
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2019 — 2024

Нараджэнне 18 ліпеня 1971(1971-07-18) (53 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Жанна Мікалаеўна Чарняўская (нар. 18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 [1] і 8 склікання.

Нарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці[2].

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2].

Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама[2].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[3].

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Хойніцкай акругі № 47. Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні, член Савета Палаты прадстаўнікоў[2].

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта[2].

Замужам, мае дачку.