Жамайце
Жамайце, Юлія Бянюшавічуце-Жыманцене | |
---|---|
Žemaitė, Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Жамайце |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1845[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1921[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Жанр | рэалізм |
Мова твораў | літоўская мова |
Дэбют | 1894 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жама́йце (літ.: Žemaitė, сапраўднае імя: Юлія Бянюшавічу́це-Жыманцене, літ.: Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė; 23 мая (4 чэрвеня) 1845, паводле іншых звестках 31 (19) мая[2] або 12 чэрвеня (31 мая)[3], маёнтак Буканты, каля горада Плунгяны, Жамойць, цяпер Літва — 7 снежня 1921, Мар’ямпаль, Літва) — літоўская пісьменніца, драматургіня, асветніца. Адна з галоўных удзельніц Літоўскага нацыянальнага Адраджэння ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла са збяднелай шляхты. З 1864 года працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 годзе пабралася шлюбам з былым прыгоннікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газету «Жамойцкае жыццё» (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Літву і ў 1921 годзе памерла ад пнеўманіі ў Мар’ямпалі[4].
Псеўданім
[правіць | правіць зыходнік]Псеўданім Жамайце ўзнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданне «Сватанне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (літ.: Rudens vakaras) у Літоўскім календары 1895 года. Па прапанове Ё. Яблонскіса рэдакцыя падпісала твор імем Жамайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданне было напісана на жамойцкай гаворцы[5]. Так мянушка стала псеўданімам пісьменніцы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пакінула больш за 350 твораў (аповесці, апавяданні, нарысы, п’есы і артыкулы)[6]. належала да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных літоўцаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансіпацыі. Шмат увагі надавала апісанню жыцця жанчыны. У творах пераважаюць негатыўныя жыццёвыя апісанні, апавяданні эпічныя, іранічныя[7].
Па-беларуску некалькі апавяданняў («За зачыненымі аканіцамі» і «Верны пёс») пісьменніцы ў перакладзе У. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў «Новым Часе»[8].
Спіс твораў
[правіць | правіць зыходнік]Апавяданні
[правіць | правіць зыходнік]- Laimė nutekėjimo (1896—1898)
- Marti (1896)
- Petras Kurmelis (1896—1898)
- Topylis (1897)
- Neturėjo geros motynos (1895)
- Sutkai (1891)
- Sučiuptas velnias (1898)
- Paveikslai (1899—1901)
П’есы
[правіць | правіць зыходнік]- Trys mylimos (1897)
- Piršlybos (1898)
- Mūsų gerasis (1899)
- Valsčiaus sūde (1900)
-
Дом у Букантах, дзе нарадзілася і расла Юлія Бянюшавічуце
-
Дом, адзначаны мемарыяльнай дошкай, у якім Жамайце жыла ў 1913 годзе (вуліца Л. Стуакас-Гуцявічаус, 5)
-
Дошка на доме ў Вільнюсе, дзе пісьменніца жыла ў 1913—1914 гадах (вуліца Басанавічаус, 19)
-
Рукапіс Жамайце
-
Жамайце на паштовай марцы СССР, 1956 год
Зноскі
- ↑ а б Žemaitė // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Довейка, К.. Жемайте . Краткая литературная энциклопедия. ФЭБ. Праверана 15 снежня 2016.
- ↑ Довейка, К.. Жемайте . Большая советская энциклопедия. Праверана 15 снежня 2016.
- ↑ Rasa Gečienė, Ugningos prigimties Žemaitė anksti ištekėjo ir pagimdė 7 vaikus, tačiau tikrą meilę pažino tik perkopusi per 60 metų, у Moteris, https://www.moteris.lt/lt/psichologija/g-58440-ugningos-prigimties-zemaite-anksti-istekejo-ir-pagimde-7-vaikus-taciau-tikra-meile-pazino-tik-perkopusi-per-60-metu
- ↑ Valstybinė grožinės literatūros leidykla. «Žemaitė gyvenime ir kūryboje» Vilnius, 1956 m.
- ↑ Viktorija Daujotytė, Žemaitė, Nuostabos laukas, http://www.xn--altiniai-4wb.info/files/literatura/LG00/Viktorija_Daujotytė._Žemaitė.LG8702A.pdf
- ↑ Brigita Speičytė, Žemaitė, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1107
- ↑ Уладзіслаў Гарбацкі. Феміністка ў хустцы. Памяці літоўскай пісьменніцы Жамайце (недаступная спасылка). Новы час (7 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2023. Праверана 25 красавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жамайце
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Плунгскім раёне
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Марыямпальскім павеце
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Пісьменніцы Літвы
- Постаці фемінізму
- Рэалізм
- Асобы на марках
- Асобы на банкнотах
- Людзі, у гонар якіх названыя аб’екты
- Зняволеныя Лукішскай турмы
- Літоўскамоўныя пісьменнікі