Еўрапейскае абароннае агенцтва
Еўрапейскае абароннае агенцтва - агенцтва Еўрапейскага саюза, штаб якога размешчаны ў Брусэлі. Яно з'яўляецца органам агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, заснавана 12 ліпеня 2004 года і прадастаўляе справаздачы Савету Еўрапейскага саюза. Усе краіны-члены ЕС за выключэннем Даніі ўдзельнічаюць у дзейнасці агенцтва. Нарвегія, якая не ўваходзіць у ЕС, атрымала права ўдзельнічаць у дзейнасці агенцтва, але без права голасу.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Савет Еўрапейскага саюза стварыў агенцтва для падтрымкі дзяржаў-членаў у іх намаганнях па ўдасканаленні еўрапейскага абароннага патэнцыялу ў галіне крызіснага кіравання, еўрапейскай бяспекі і абароннай палітыкі. Галоўнымі функцыямі арганізацыі з'яўляюцца:
- Развіццё абароннага патэнцыялу;
- Садзейнічанне еўрапейскаму супрацоўніцтву ў галіне ўзбраення;
- Стварэнне канкурэнтаздольнага еўрапейскага рынку ваеннага абсталявання;
- Павышэнне эфектыўнасці еўрапейскіх абаронных даследаванняў і тэхналогій.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Агенцтва кіруецца трыма элементамі.
- Кіраўнік агенцтва: адказны за агульную арганізацыю і функцыянаванне, забяспечвае выкананне кіруючых прынцыпаў і рашэнняў, узначальвае нарады міністраў Кіруючага савета;
- Кіруючы савет: орган прыняцця рашэнняў, які складаецца з міністраў абароны ўдзельнічаючых дзяржаў, а таксама прадстаўніка Еўрапейскай камісіі.
- Выканаўчы дырэктар: кіраўнік апарата.
На 2009 год у Еўрапейскім абаронным агенцтве працавалі 109 чалавек.
Бюджэт
[правіць | правіць зыходнік]Год | Бюджэт (млн €) | Выдаткі (млн €) |
---|---|---|
2004 | 1.9 | 0.4 |
2005 | 20.7 | 12.8 |
2006 | 22.7 | 18.8 |
2007 | 22.4 | 21.5 |
2008 | 27.5 | 26.2 |
2009 | 29.2 | 28.1 |
2010 | 31.0 | 30.5 |
2011 | 30.5 | 30.5 |
2012 | 30.5 | 30.5 |
2013 | 30.5 | 30.5 |
2014 | 30.5 | 30.5 |
2015 | 30.5 | Звестак яшчэ няма |