Перайсці да зместу

Ганна Аляксандраўна Урбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Урбан)
Ганна Аляксандраўна Урбан
Дата нараджэння 31 мая 1962(1962-05-31) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Ганна Аляксандраўна Урбан (нар. 31 мая 1962, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Скончыла ў 1981 годзе з адзнакай Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1986 годзе Беларускі політэхнічны інстытут . Ва УП «Мінскпраект» з 1986 года, а з 2008 года галоўны архітэктар праектаў.

Асноўныя пабудовы і праекты: індывідуальныя жылыя дамы па вул. Жукоўскага (2003), па вул. Чарвякова (2006), па вул. Прытыцкага (2005), па вул. Чкалава / Варанянскага (2009), па вул. Бурдзейнага (2010), па пр. Дзяржынскага (2011), па вул. Сямашкі, у мікрараёнах Сухарава-5, Лошыца-3, 6 і інш., жылы комплекс «Батус» у г. Батумі, Грузія (2005); гандлёвыя цэнтры сеткі «PROSTOR» па пр. Дзяржынскага (2006); па вул. Ротмістрава (2009); па вул. Убарэвіча (2010); адміністрацыйны будынак МЗС РБ па вул. Леніна (2007); праект рэканструкцыі «Белэкспа» па вул. Я. Купалы (2007); праект будынка праектных арганізацый па вул. Берсана (2009); рэканструкцыя будынка суда ЕўрАзЭС па вул. Кірава (2012); праект адміністрацыйнага комплексу Дома прафсаюзаў (2013); гандлёва-забаўляльны комплекс «АЛМІ» (2015); цэнтр кіравання паветраным рухам «Белаэранавігацыя» (2018); будынак РУП «Белмытсэрвіс» па вул. Лермантава (2019), праект рэканструкцыі Музычнага тэатра (2018), жылы комплекс «Лазурыт» (2015—2020).

У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Урбанам, сумесна з якім выканала многія аб’екты.