Гіём Апалінер
Гіём Апалінэр | |
---|---|
фр.: Guillaume Apollinaire | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Вильгельм Альберт Владимир Александр Аполлинарий Вонж-Костровицкий |
Псеўданімы | Fernand Laviet[1] |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1880[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1918[2][3][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jacqueline Kolb[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, мастацкі крытык, аўтар дзённіка, расказчык, літаратурны крытык, рысавальнік, тэлеакцёр, кінасцэнарыст |
Гады творчасці | з 1898 |
Жанр | белы верш |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гіём Апалінэр, сапр.: Гіём-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі (фр.: Guillaume Apollinaire — Wilhelm Albert Vladimir Apollinaris Kostrowicki; 26 жніўня 1880, Рым — 9 лістапада 1918, Парыж) — паэт, пісьменнік, крытык, графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гіём-Вільгельм-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі (сапраўднае імя паэта) нарадзіўся 26 жніўня 1880 года ў Рыме. Яго маці паходзіла са шляхецкага роду герба Вонж. Хто быў бацькам паэта, дакладна не вядома, магчыма, італьянскі афіцэр, арыстакрат швейцарскага паходжання Франчэска Флюджы д’Аспермонт. Маці паэта, Анжаліка Кастравіцкая, была дачкой афіцэра расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага.
Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Навагарудкам, быў канфіскаваны за іх удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра эміграваў у Італію, дзе прайшло дзяцінства паэта.
Гіём і яго малодшы на два гады брат Альбер нарадзіліся ў Рыме, але Анжаліка Кастравіцкая не адразу прызнала іх за сваіх дзяцей. Дзяцінства Апалінер правёў у Італіі, у 1897 годзе сям’я пераязджае ў Манака, Гіём вучыцца ў Канах і Ніцы.
У 1899 годзе маці з сынамі пераязджае ў Парыж. Апалінеру ўдаецца знайсці працу хатняга настаўніка ў сям’і дэ Мілё, разам з якімі ў 1901—1902 гадах ён жыве на Рэйне, дзе з’яўляецца цыкл «Рэйнскія вершы», ездзіць па розных гарадах Германіі і Аўстрыі, наведвае Прагу, і ўсё гэта на фоне нешчаслівага кахання да англічанкі Ані Плэйден, гувернанткі сям’і дэ Мілё. У гэты час нараджаюцца некаторыя вершы для будучых «Алкаголяў» (Alcools), нешта друкуецца ў перыёдыцы пад імем Гіёма Кастравіцкага.
У сакавіку 1902 года ў друку з’яўляецца апавяданне «Ерасіярх» (L’Hérésiarque) падпісанае псеўданімам Гіём Апалінер, які склаўся з двух французскіх варыянтаў імёнаў паэта, да таго ж, другое імя — Апалінар — насіў яго дзед. У той жа час Апалінер працуе журналістам.
У 1902 годзе ён вяртаецца ў Парыж і пачынае ўваходзіць у літаратурныя колы. Паэт быў адным з самых вядомых удзельнікаў мастацкай суполкі «Манпарнас» (Montparnasse). Яго сябрамі і калегамі па мастацкай справе былі Пабла Пікаса, Андрэ Брэтон, Андрэ Дэрэн, П’ер Рэвердзі, Жан Както, Марк Шагал, Анры Русо і іншыя.
У 1910-я ён актыўны публіцыст, крытык, піша пра сучасны жывапіс, у 1912—1913 гадах разам з Андрэ Білі рэдагуе часопіс «Суарэ дэ Пары» (Soirées de Paris). Апалінер першапачаткова быў звязаны з фавістамі, пазней з кубістамі, праторваў сцежку сюррэалізму (менавіта ён прыдумаў гэты тэрмін). 7 верасня 1911 года паліцыя арыштавала Апалінера па падазрэнні ва ўдзеле ў крадзяжы «Моны Лізы» з Луўру, але праз тыдзень паэта адпусцілі.
У 1911 годзе зборнікам з цудоўнымі ілюстрацыямі Рауля Дзюфі выходзіць цыкл «Бестыярый, або Картэж Арфея» (Le Bestiaire ou le cortège d’Orphée).
У 1913 годзе выходзіць зборнік паэзіі «Алкаголі» (Alcools) — плён працы пачынаючы з 1898 года. Гэта зборнік, у якім суіснуюць старая і новая паэзія, раннія вершы, напісаныя ў больш традыцыйным ключы, пад уплывам у першую чаргу сімвалістаў, і пазнейшыя творы, выкананыя ў цалкам новай паэтыцы.
Адзін з майстроў мастацкай культуры авангардызму і роданачальнікаў экспрэсіўнай тыпаграфікі XX стагоддзя. У сваім зборніку паэзіі «Каліграмы» (1918) складаў з наборных знакаў і радкоў выяўленчыя фігуры (дождж, птушка, фантан, вока і інш.), дамагаючыся візуалізацыі славеснага вобраза і эфекту сімультаннасці (адначасовасці выяўляемага дзеяння або паказу аб’екта і іх успрыяцця).
У 1914 годзе, хутка пасля пачатку Першай сусветнай вайны, пайшоў добраахвотнікам у войска, шмат у чым дзеля таго, каб атрымаць жаданае французскае грамадзянства, служыў у артылерыі. 17 сакавіка 1916 года, праз тыдзень пасля таго як дачакаўся грамадзянства, Апалінер быў паранены ў скронь кавалкам снараду.
9 лістапада 1918 года аслаблы ад ранення Гіём Апалінер памірае, захварэўшы на іспанскі грып.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Большасць твораў апублікована пасмяротна.
Пры жыцці выйшлі цыкл афарыстычных чатырохрадкоўяў «Бестыярый, або Картэж Арфея» (1911), зборнікі «Алкаголь. Вершы 1898—1913» (1913), «Каліграмы. Вершы Вайны і Міру» (1918).
Творчасць Апалінера не пазбаўлена фармалістычных эксперыментаў (паасобныя вершы; буфонная п’еса «Грудзі Тырэзія», 1918; раман «Жанчына», 1920), падхопленых дадаістамі і сюррэалістамі.
На беларускую мову творы Апалінера перакладала Э. Агняцвет (зборннік «Зямны акіян», 1973).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Зямны акіян: Выбранае. Пераклад і прадмова Эдзі Агняцвет. Мн., 1973 (Серыя «Літаратура народаў свету»).
- Апалінэр Г. Шпацыр аднаго ценю / Перакл. Л. Баршчэўскага // Калосьсе: Літаратурна-мастацкі альманах. 2000. № 8.
- Апалінэр Г. [Вершы] / Перакл. Л. Баршчэўскага // Полымя. 2000. № 8.
- Апалінэр Г. [Навелы] / Перакл. А. Асташонка; [Вершы] / Перакл. Л. Баршчэўскага, А. Хадановіча // Крыніца. 2001. № 11—12 (71).
- Выбраныя вершы: пераклад з французскай / Гіём Апалінэр. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 84, [1] с. — (Паэты планеты)
- Мы развіталіся з цэлай эпохай… вершы пер. Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Стэфановіч, Лявон Баршчэўскі, Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч
- Мост Мірабо, пераклаў Макс Шчур
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://archive.org/details/lesdiablesamoure0000apol/page/250
- ↑ а б Guillaume Apollinaire
- ↑ а б Guillaume Apollinaire — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503634 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118503634 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Gabrielli D. Dictionnaire historique du Père-Lachaise — 2002. — P. 179. — ISBN 978-2-85917-346-3
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Little R. G. Apollinaire. — L., 1976.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл
- Лаўрэш Л. Маёнткі Касцянёва і Паперня // Наша Слова. № 39 (1554), 30 верасня 2021.; № 40 (1555), 7 кастрычніка 2021.; № 41 (1556), 14 кастрычніка 2021.; № 42 (1557), 21 кастрычніка 2021. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гіём Апалінер у Вікіцытатніку | |
Гіём Апалінер у Вікікрыніцах | |
Гіём Апалінер на Вікісховішчы |
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 9 лістапада
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Францыі
- Франкамоўныя паэты
- Пісьменнікі Францыі
- Мастакі Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Кастравіцкія
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)