Гідрацэфалія
Гідрацэфалія | |
---|---|
| |
МКХ-10 | G91., Q03. |
МКБ-10-КМ | G91 і G91.9 |
МКХ-9 | 331.3, 331.4, 741.0, 742.3 |
OMIM | 236600, 615219, 123155, 236635 і 307000 |
DiseasesDB | 6123 |
MedlinePlus | 001571 |
eMedicine | neuro/161 |
MeSH | D006849 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідрацэфалія — празмернае павелічэнне колькасці спіннамазгавой вадкасці ў страўнічкавай сістэме галаўнога мозгу. Прычына — альбо залішняя прадукцыя спіннамазгавой вадкасці ў галаўным мозгу, альбо цяжкасць яе адтоку з мазгавых страўнічкаў з прычыны запаленчых працэсаў, пры пухлінах і іншых захворваннях, якія прыводзяць да закрыцця адтулін, праз якія вадкасць выходзіць са страўнічкаў. Прыроджаная гідрацэфалія абумоўлена прыроджаным сіфілісам, таксаплазмозам; набытая гідрацэфалія ўзнікае (звычайна ў раннім дзяцінстве) пасля перанесеных менінгітаў, менінгаэнцэфалітаў, траўмаў галавы, інтаксікацыі і інш. Найбольш характэрная прыкмета гідрацэфаліі ў дзяцей — павялічаны ў аб'ёме чэрап. У месцах, дзе не адбылося нармальнага зрастання костак чэрапа, могуць ўтварыцца круглявыя выпінанні. Нярэдка бывае касавокасць і ністагм. Часам адзначаюцца зніжэнне зроку і слыху, галаўны боль, млоснасць. Інтэлект паніжаны. Лячэнне: ліквідацыя прычыны, якая выклікала гідрацэфалію; часам — хірургічная аперацыя. Прафілактыка: ухіленне шкоднасцяў, якія дзейнічаюць на маці падчас цяжарнасці, і папярэджанне нейраінфекцый у дзіцячым узросце.
Гідрацэфалія на Вікісховішчы |