Гхо
Выгляд
Гхо — традыцыйнае нацыянальнае адзеннее мужчын Бутана. Гхо быў уведзены ў XVII стагоддзі Шабдрунгам Нгавангам Намг'ялам, каб надаць бутанцам большай самабытнасці. Гхо ўяўляе сабой халат да каленяў, які падпаясваюць поясам з тканіны kera. Па святах гхо апранаюць разам з кабні.
Працэс надзявання гхо з'яўляецца складаным, таму нават дарослыя мужчыны карыстаюцца старонняй дапамогай. Разам з гхо нармальным з'яўляецца апранаць шкарпэткі да каленяў.
Урад Бутана патрабуе, каб гхо апраналі ўсе, хто працуе ў дзяржаўных установах і школах. Мужчыны таксама павінны апранаць гхо на афіцыйныя мерапрыемствы. У сваёй сучаснай форме закон адносіцца да 1989 года, але афіцыйны дрэс-код Дрыглам Намжа значна старэй.