Перайсці да зместу

Густаў V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў V
Gustaf V
Сцяг21-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
8 снежня 1907 — 29 кастрычніка 1950
Дэвіз З народам за радзіму (Med folket för fosterlandet)
Папярэднік Оскар II
Пераемнік Густаў VI Адольф

Нараджэнне 16 чэрвеня 1858(1858-06-16)[1][2][…]
Смерць 29 кастрычніка 1950(1950-10-29)[1][2][…] (92 гады)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Імя пры нараджэнні шведск.: Oscar Gustav Adolf Bernadotte
Бацька Оскар II
Маці Сафія Насауская
Жонка Вікторыя Бадэнская[5]
Дзеці Густаў VI Адольф, Prince Erik, Duke of Västmanland[d] і Prince Wilhelm, Duke of Södermanland[d]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер ордэна Нарвежскага льва
Кавалер ордэна Нарвежскага льва
Ордэн Падвязкі
Ордэн Падвязкі
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў V (шведск.: Gustaf V, Оскар Густаў Адольф; 16 чэрвеня 1858 — 29 кастрычніка 1950) — кароль Швецыі з 8 снежня 1907 года, старэйшы сын Оскара II і Сафіі Насаускай.

Яго хроснай маці была прабабка Дэзірэ Клары, нявеста Напалеона I, якая выйшла замуж за маршала Бернадота, які пасля стаў каралём Швецыі. Пры нараджэнні прысвоены тытул герцага Вермландскага. Узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі, праз два гады пасля аддзялення Нарвегіі. Яго жонка, Вікторыя Бадэнская (у шлюбе з 20 верасня 1881 года) была нашчадкам папярэдняй шведскай дынастыі — Гольштэйн-Готарпскай (ад караля Адольфа Фрэдрыка). Меў чын рускага (снежань 1907) і германскага (3 жніўня 1908) адмірала.

Густаў V быў апошнім каралём Швецыі, якія прама ўмешваліся ў палітыку ўрада (пытанне пра абаронны бюджэт у 1914 годзе). У 1939 годзе ён адмовіўся ад пасады вярхоўнага галоўнакамандуючага шведскай арміяй. Лічыцца, што Густаў V меў падчас Першай сусветнай вайны пранямецкія сімпатыі (шмат у чым пад уплывам жонкі). Перад Другой сусветнай вайной кароль і яго ўнук, герцаг Вестэрботэнскі, мелі зносіны з кіраўніцтвам Трэцяга рэйха, асабліва Герынгам. Швецыя падчас вайны пастаўляла Германіі руду, але заставалася нейтральнай і не была акупавана. Пры гэтым кароль выступаў супраць пераследу яўрэяў у Германіі і Венгрыі. У 1941 годзе ён віншаваў Гітлера ў прыватным лісце з перамогамі над СССР і «бальшавіцкай чумой». Баючыся канфлікту з Германіяй, патрабаваў ад урада дазволіць транзіт нямецкіх войскаў праз Швецыю.

Быў вядомым тэнісістам, заснаваў першы тэнісны клуб у Швецыі; як прапагандыст гэтага віду спорту, абраны быў у Міжнародную залу тэніснай славы (1980); клапаціўся пра лёс тэнісістаў, арыштаваных нацыстамі.

Ад шлюбу з Вікторыяй Бадэнскай (1862—1930) Густаў меў трох сыноў:

Яго старэйшы ўнук, сын будучага Густава VI, Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906—1947), вельмі палітычна актыўны ў гады Другой сусветнай вайны, загінуў у авіякатастрофе яшчэ пры жыцці дзеда, пакінуўшы дзевяцімесячнага сына Карла (нар. 1946), які пазней стаў каралём Карлам XVI Густавам.

Зноскі

1. а б в г Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 585. — ISBN 978-0-942257-70-0

2. а б Gustav V — 1917.

3. Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/5 (1819-1860), bildid: C0054453_00286 Праверана 27 красавіка 2018.

4. Bernadotteska gravkoret Праверана 3 сакавіка 2019.
5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.