Перайсці да зместу

Густаў Кірхгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў Кірхгоф
ням.: Gustavo Robert Kirchhoff
Дата нараджэння 12 сакавіка 1824(1824-03-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1887(1887-10-17)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Clara Richelot[d] і Luise Brömmel[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, інжынер, матэматык
Навуковая сфера фізіка і механіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Франц Эрнст Нейман[d] і Otto Hesse[d]
Вядомыя вучні Эрнст Шродэр
Вядомы як адкрыў правілы Кірхгофа, закон выпрамянення Кірхгофа; распрацаваў метад спектральнага аналізу
Член у
Узнагароды медаль Румфарда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў Роберт Кірхгоф (ням.: Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Кёнігсберг17 кастрычніка 1887, Берлін) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.

Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.

Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.

Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).

Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.

Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).

Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).

Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.

Зноскі

1. а б в г д е А. Гершун Кирхгоф, Густав Роберт // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XV. — С. 147.

2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

4. http://www.stadtentwicklung.berlin.de/cgi-bin/egab/eg.pl?fieldname=grab&search=messel&Search=Start