Перайсці да зместу

Гурый (Ягораў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гурый (Ягораў)
Гурый (Ягораў)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Вячаслаў Міхайлавіч Ягораў
Нараджэнне 1 (13) ліпеня 1891
Смерць 12 ліпеня 1965(1965-07-12) (74 гады)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Гурый (свецкае імя: Вячаслаў Міхайлавіч Ягораў; 13 ліпеня 1891, Наўгародская губерня — 12 ліпеня 1965, Сімферопаль) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт.

Скончыў Санкт-Пецярбургскае Пятроўскае камерцыйнае вучылішча (1911), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1917). З 1914 года па 1915 год служыў на фронце братам міласэрнасці. Пастрыжаны ў манашаскі сан (1915), рукапаложаны ў іерадыякана, іераманаха. Прыняты ў брацію Аляксандра-Неўскай лаўры. Узведзены ў сан архімандрыта (1922).

З 1925 года настаяцель Лаўрскай кінавіі, загадчык багаслоўска-пастырскага вучылішча. З 1926 года настаяцель Кіеўскага падвор’я ў Ленінградзе. З 1933 года 1943 год знаходзіўся ў Салавецкім і іншых канцлагерах ГУЛАГа. У 1944 годзе настаяцель Самаркандскага сабора, в.а. сакратара Ташкенцкай епархіі. У 1945 годзе прызначаны намеснікам Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры. Узнагароджаны правам нашэння двух крыжоў (1946).

Хіратанісаны ў Маскве 25 жніўня 1946 года ў епіскапа Ташкенцкага і Сярэднеазіяцкага. 25 лютага 1952 года ўзнагароджаны санам архіепіскапа. З 26 студзеня 1953 года архіепіскап Саратаўскі і Сталінградскі, часова кіруючы Астраханскай епархіяй. З 31 ліпеня 1954 года архіепіскап Чарнігаўскі і Нежынскі, з 19 кастрычніка 1955 года Днепрапятроўскі і Запарожскі. 21 мая 1959 года ўзведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны на Мінска-Беларускую кафедру. З 19 верасня 1960 года мітрапаліт Ленінградскі і Ладажскі, пастаянны член Свяшчэннага Сінода. З лістапада 1961 года мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі[1].

Зноскі