Грыгорый IV Неапалітанскі
Грыгорый IV Неапалітанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Gregory IV di Napoli | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Афанасій | ||||||
Пераемнік | Іаан II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | IX стагоддзе | ||||||
Смерць | 915 | ||||||
Бацька | Сергій II | ||||||
Дзеці | Іаан II | ||||||
Бітвы |
Грыгорый IV Неапалітанскі (італ.: Gregory IV di Napoli; памёр у 915) — герцаг Неапаля ў 898—915 гадах. Старэйшы сын герцага Сергія II, зрынутага братам Афанасіем. Пасля смерці герцага-біскупа Афанасія, свайго дзядзькі, Грыгорый IV атрымаў у спадчыну герцагства. Кіраванне Грыгорыя IV было адзначана супрацьстаяннем з арабамі і скончылася трыумфальнай перамогай над імі пры Гарыльяна (915).
У пачатку свайго кіравання Грыгорый IV, асцерагаючыся нападаў арабаў, умацаваў гарадскія сцены і рупліва папаўняў гарадскія запасы на выпадак працяглай аблогі. У той жа час ён быў вымушаны разбурыць крэпасць Лукуланум каля Неапаля, якая належала яму, бо ў выпадку ўзяцця яе арабамі, яна магла стаць базай для іх далейшага прасоўвання. 2 ліпеня 911 года Грыгорый IV падпісаў дагавор са сваімі суседзямі Атэнульфам II і Ландульфам I, братамі-суправіцелямі княстваў Беневента і Капуя. У тым жа годзе саюзнікі спрабавалі выбіць арабаў з іх крэпасці Гарыльяна.
У 915 годзе Грыгорый IV далучыўся да арміі, якая складалася з візантыйцаў і падданых Неапаля, Беневента, Капуі, Амальфі. Затым гэта армія злучылася з войскам, узначаленым Папам Янам X і Альберыкам I, герцагам Спалета. Аб'яднаная армія атакавала арабскую крэпасць Гарыльяна. Бітва пры Гарыльяна завяршылася перамогай саюзнікаў і поўным знішчэннем арабскага гарнізона.
Праз некалькі месяцаў пасля здабытай перамогі Грыгорый IV сканаў, перадаўшы трон свайму сыну Іаану II.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Іаан II — герцаг Неапаля ў 915—919 гадах.