Гранічы
Аграгарадок
Гранічы
| ||||||||||||||||||
Гра́нічы[1] (трансліт.: Hraničy, руск.: Граничи) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
Месціцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 50 км ад Мінска, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Уша[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3][4][5][6].
У 1919 годзе польскі 2-і полк пяхоты Легіёнаў ваяваў супраць бальшавікоў пад Гранічамі.
У 1940—1954 гадах цэнтр Граніцкага сельсавета Радашковіцкага раёна, у 1954—1973 гадах вёска ў складзе Сычавіцкага сельсавета, з 1973 года да 2013 года цэнтр Граніцкага сельсавета Маладзечанскага раёна[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1921 год — 301 жыхар, 48 двароў[8].
- 1931 год — 362 жыхары, 59 двароў[9].
- 1997 год — 328 жыхароў, 116 двароў[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ігра́нічы
- ↑ а б БелЭн 1997.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 13 мая 2023.
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гранічы