Перайсці да зместу

Грабянёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грабянёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Грабяні
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 12 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 528
Часавы пояс UTC 03:00
Код аўтам. нумароў 3

Грабянё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабяні.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 30 верасня 2009 года скасавана вёска Воранаў[1]. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стадоліцкага сельсавета[2].

На момант скасавання сельсавет налічваў 9 населеных пунктаў:

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 528 чалавек[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,3 % — украінцы[4].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.