Глобула (астраномія)
Глобула — цёмная газа-пылавая туманнасць, як правіла, назіраная на фоне іншых светлых туманнасцяў або зорак.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Ад іншых цёмных туманнасцяў глобулы адрозніваюць рэзка акрэсленыя межы і больш высокая шчыльнасць рэчыва, з-за чаго глобула практычна непразрыстая. Маса глобул знаходзіцца ў дыяпазоне 1-100 сонечных мас, пры гэтым канцэнтрацыя рэчыва ацэньваецца ў 104-106 см-3.
Хімічны склад глобулаў тыповы для міжзорнага рэчыва: у асноўным гэта малекулярны вадарод, гелій, аксіды вугляроду і невялікая доля крэмнію.
Для глобул характэрная вельмі нізкая тэмпература: яна не перавышае 30 К, пры гэтым можа быць і 8 К.
Утварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Глобулы, як і туманнасці ў цэлым, могуць утварацца рознымі спосабамі. Маленькія глобулы ў светлых туманнасцях ўтварыліся, відаць, дзякуючы флуктуацыі шчыльнасці міжзорнага асяроддзя, якое моцна сціснулася пад дзеяннем ціску гарачага газу навакол іх. Магчыма, што з часам большасць з гэтых глобул рассеецца пад дзеяннем знешніх фактараў (тэмпературы, ціску, выпраменьвання).
Вялікія глобулы маюць масу, ужо дастатковую для таго, каб сціскацца пад дзеяннем уласнага гравітацыйнага поля. У гэтым выпадку магчымым з'яўляецца ўтварэнне з іх зорак.