Перайсці да зместу

Глеб Усяславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Усяславіч
ст.-рус. Глѣбъ Всеславичь
Глеб Усяславіч на манеце Нацбанка Беларусі (2007).
Глеб Усяславіч на манеце Нацбанка Беларусі (2007).
князь менскі
1101 — 1118

Нараджэнне каля 1070
Смерць 13 верасня 1119[1][2]
Месца пахавання
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Усяслаў Брачыславіч[5]
Маці Усяславава Брачыславіча[d][5]
Жонка Анастасія Яраполкаўна
Дзеці Расціслаў Глебавіч, Валадар Глебавіч і Усевалад Глебавіч[5]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глеб Усясла́віч (ст.-рус. Глѣбъ Всеславичь, канец 1040-х — 13 верасня 1119, Кіеў) — князь менскі (да 1118)[6].

Сын Усяслава Брачыславіча[6], унук Брачыслава Ізяславіча і праўнук Ізяслава Уладзіміравіча — полацкіх князёў. Прапраўнук вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча і полацкай княжны Рагнеды. Праз Рагнеду нашчадак першага вядомага полацкага князя Рагвалода. Такім чынам, Глеб належаў да роду Рурыкавічаў, чацвёртага пакалення іх галіны — Ізяславічаў Полацкіх, якія валодалі Полацкай зямлёй не толькі па праве спадчыны ад Уладзіміра Святаславіча, але і як спадчынай ад Рагвалода[7].

Імя старажытнаскандынаўскага паходжання[8]. Старэйшыя сыны Усяслава Брачыславіча — Барыс, Глеб, Раман і Давыд — напэўна, названы ў памяць Барыса Уладзіміравіча (у хрышчэнні Рамана, князя растоўскага ў 1010—1015) і Глеба Уладзіміравіча (у хрышчэнні Давыда; князя мурамскага ў 1013—1015), якія ў 1071 годзе прылічаны да святых. Усяслаў Брачыславіч, напэўна, першым з Рурыкавічаў назваў сваіх сыноў у памяць святых-сваякоў, магчыма, яшчэ да афіцыйнай іх кананізацыі. Імя Глеб было адначасова свецкім і хрысцільным, такая традыцыя для імёнаў Барыс, Глеб, Раман і Давыд прасочваецца ў родзе Рурыкавічаў амаль да сярэдзіны XIII ст. У выпадку Глеба Усяславіча гэта пацвярджаецца і выявай св. Глеба на яго пячатках.

Усяслаў Брачыславіч з сынамі (магчыма, Барысам і Глебам) плыве цераз Дняпро на перамовы з вялікім князем кіеўскім Ізяславам Яраславічам у 1067 годзе. Справа — кіеўскі поруб, куды Ізяслаў іх пасадзіў. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.

Напэўна, другі паводле старшынства (пасля Барыса) сын полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Такім чынам, Глеб мог нарадзіцца ў канцы 1040-х гадоў. Таксама ёсць меркаванне, што Глеб нарадзіўся каля 1070 года[6], бо ў 1073 годзе, магчыма, ён быў заручаны з Анастасіяй — дачкой князя Яраполка Ізяславіча. За ёй, магчыма, і атрымаў Менск[9], які пасля смерці бацькі ў 1101 годзе стаў яго ўдзелам.

На думку В. Р. Тарасенкі, пры Глебе ў Менску вялося будаўніцтва першай каменнай царквы[10].

Імкнуўся пашырыць свой удзел. Неўзабаве па смерці бацькі пачаў вайну з братамі — выгнаў Давыда і, магчыма, Рамана. У 1104 годзе абараняў Менск ад аб’яднанага войска паўднёварускіх князёў — вялікі князь Святаполк Ізяславіч паслаў супраць Глеба ваяводу Пуцяту Вышаціча, князь пераяслаўскі Уладзімір Манамах — свайго сына Яраполка, князь чарнігаўскі Алег Святаславіч прыйшоў сам і прывёў глебава брата Давыда. Мэтай, імаверна, было вяртанне Давыду ўдзела[11]. Аднак паход на Менск не меў поспеху[6], імаверна, бо вялікі князь Святаполк не хацеў паразы Глеба — свайго сваяка і саюзніка.

На пачатак XI ст. тэрыторыю абапал Дняпра са «шляхам з вараг у грэкі» кантраляваў непасрэдна Кіеў[12]. У Смаленскім княстве, вылучаным у 1054 годзе, у 2-й палове XI ст. часта мяняліся князі і не было ўмоў для інтэнсіўнага збірання тэрыторыі, да канца XI ст. яго заходнімі валасцямі ў Падняпроўі былі Басея і Мірацічы, якія ахоплівалі басейны рэк Басі і Мярэі[13]. Напэўна, са згоды вялікага князя Святаполка Глеб далучыў да сваіх уладанняў землі па берагах Дняпра, дзе пабудаваў крэпасці ў Оршы, Копысі і іншыя (напрыклад гарадзішчы каля вёсак Германы, Кісялі і Стражава Дубровенскага раёна[12]), умацаванні ва ўсіх гэтых паселішчах з’явіліся на пачатку XII ст.[12][14]. У канцы XI ст. Смаленскае княства ўрэшце замацавалася за дзецьмі Уладзіміра Манамаха, яны, напэўна, таксама імкнуліся атрымаць кантроль над Дняпром, што было прычынай іх варожасці да Глеба[12].

У 1106 годзе, магчыма, Глеб разам з братамі ўдзельнічаў ў няўдалым паходзе на земгалаў. Апроч зямель абапал Дняпра з Оршай і Копыссю, Глеб далучыў да свайго княства і Друцк[15], акалічнасці гэтага невядомы.

У 1108 годзе ахвяраваў Кіева-Пячэрскаму манастыру на пабудову трапезнай 600 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата[6] (100 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата таксама ахвяравала жонка пасля смерці князя паводле яго завяшчання).

Сярэдневяковае гарадзішча Менска (з XI ст.). Фота XIX ст.
Схема размяшчэння сярэдневяковага гарадзішча Менска на плане сучаснага горада. Каляровыя пазначэнні з нумарамі — месцы археалагічных раскопаў.

Па смерці Святаполка (16.4.1113) вялікім князем кіеўскім стаў Уладзімір Манамах — праціўнік Святаполка і Глеба, які разыходзіўся з імі па многіх пытаннях, у т. л. па спадчынных правах на княжанні. У 1116 годзе Глеб напаў на зямлю дрыгавічоў і спаліў Слуцк[6], які належаў Уладзіміру. Паводле летапісу, Уладзімір, быццам, угаворваў Глеба вырашыць пытанні мірам, але Глеб, быццам, не хацеў прызнаваць сябе вінаватым і абвінавачваў ва ўсім самога Уладзіміра. Урэшце, на Менскае княства быў скіраваны ўдар шматлікага войска з трох бакоў — Кіева і Пераяслава, Смаленска і Чарнігава. Смаленскі князь Вячаслаў (сын Уладзіміра) захапіў Оршу і Копысь. Аб’яднанае войска князя чарнігаўскага Давыда Святаславіча (стрыечнага брата Уладзіміра) і князя пераяслаўскага Яраполка (сына Уладзіміра) узяло прыступам Друцк. Сам Уладзімір скіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не мела поспеху, але Уладзімір вырашыў працягваць аблогу і загадаў будаваць пад менскім дзядзінцам сабе хату на зіму.

Глеб убачыў падрыхтоўку да працяглай аблогі і адправіў паслоў да Уладзіміра, які згадзіўся на перамовы[6]. Менскі князь выйшаў з горада з дзецьмі і дружынай і паабяцаў ва ўсім слухацца. Уладзімір павучаў Глеба, як ён павінен паводзіць сябе, і даў яму, паводле летапісу, Менск — такім чынам, як лічаць некаторыя даследчыкі[16][17], забраў значную частку ўладанняў, у т. л. Друцк і Падняпроўе. Сын Уладзіміра Яраполк вывеў у палон жыхароў захопленага Друцка і пасяліў іх у сваім Пераяслаўскім княстве, пабудаваўшы горад Жэлні  (руск.).

Глеб нядоўга трымаўся павучанняў Уладзіміра і, паміж 1116 і 1118 годам, напаў на смаленскія і ноўгарадскія воласці[6]. Гэтым разам Уладзімір паслаў у 1118 годзе свайго сына Мсціслава з вялікім войскам, ён аблажыў і ўзяў Менск. Глеб трапіў у палон і адвезены ў Кіеў[6].

Памёр Глеб Усяславіч 13 верасня 1119 года ў кіеўскай вязніцы. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры разам з жонкай, якая перажыла яго на 40 гадоў, у паўднёвай частцы Успенскага сабору ў галовах прападобнага ігумена і аднаго з заснавальнікаў лаўры Феадосія Пячэрскага[18].

Віслая пячатка Глеба Усяславіча, тып 2. Аверс і рэверс.

Вядомы 3 тыпы віслых пячатак, якія даследчыкі звязваюць з Глебам Усяславічам. На аверсе ўсіх тыпаў — выява св. Глеба ў княжацкай шапцы, з мучаніцкім крыжам на грудзях і двухкалонкавым надпісам «Глѣбъ». На рэверсе: тып 1 — шасціканцовы расквітнеўшы крыж і надпіс «ІС ХС» (Ісус Хрыстос), тып 2 — надпіс «Госпадзі, дапамажы рабу свайму Глебу», тып 3 — выява Маці Божай. Зарэгістраваны 3 пячаткі 1-га тыпу (дыяметр 20—21 мм, дзве з Кіева і адна з Гродна) і 3 пячаткі 2-га тыпу (дыяметр 22—23 мм, дзве з Ровенскай і адна з Жытомірскай абласцей Украіны). Да 3-га тыпу належыць 1 пячатка з Валынскай вобласці (Украіна) дыяметрам 22 мм. Нумарацыя тыпаў — паводле парадку выяўлення.

На пячаткі тыпу 1 падобныя дзве пломбы (малыя пячаткі), знойдзеныя ў Полацку, іх таксама можна аднесці да Глеба Усяславіча. На іх выява св. Глеба і надпіс «ГЛ» (Глеб), на зваротным баку — 6-канцовы расквітнеўшы крыж; дыяметр — 13 мм[19].

Аднак, пячаткі тыпу 1, на думку некаторых даследчыкаў, маглі належаць гарадзенскаму князю Глебу Усеваладавічу.

Жонка: з 1090 Анастасія Яраполкаўна (пам. 1159), дачка князя уладзіміра-валынскага і тураўскага Яраполка Ізяславіча.

З крыніц вядомы тры Глебавічы:

В. М. Тацішчаў пад 14 мая 1134 года паведамляе пра смерць Ізяслава Глебавіча, якога лічыць полацкім князем[20], але гэта быў сын князя курскага Глеба Ольгавіча.

Урывак з «Тэтратургімы» з эпітафіяй Глебу Усяславічу і яго жонцы.
• Саборны манах кіеўскага пячэрскага манастыра Афанасій (Кальнафойскі) у сваім творы «Тэтратургіма» (1638) сярод эпітафій фундатарам Лаўры падае і эпітафію Глебу Усяславічу і яго жонцы з вершаваным прысвячэннем.
• Памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Глеб Менскі», у серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы». Наміналы: 1 рубель (медна-нікелевая), 20 рублёў (срэбная). Дызайн Святланы Заскевіч (Беларусь). Чаканка ЗАТ «Літоўскі манетны двор», Вільнюс. Выпуск у зварот 12 ліпеня 2007[21].
1. Глеб Всеславич // Русский биографический словарь / пад рэд. A. PolovtsovСПб.: 1905. — Т. 14. — С. 400–401.

2. Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — С. 71. — 260 с.

3. Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — С. 75. — 260 с.

4. А. Э. Глеб Всеславич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 915.

5. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.

6. а б в г д е ё ж з Глеб Всеславич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
7. Насевіч, В. Ізяславічы / В. Насевіч, А. Іоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 476—477. ISBN 985-11-0041-2.
8. Behind the Name: Meaning, Origin and History of the Name Gleb. (англ.)
9. Заяц Ю. Л. Менская зямля… С. 10.
10. Тарасенко, В. Р. Раскопки Минского замчища в 1950 г. / В. Р. Тарасенко // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях института истории материальной культуры. — Вып. 44. — Москва, 1952. — С. 130.
11. Рапаў…
12. а б в г «На Рши у Смолиньска» 1997, с. 19;.
13. «На Рши у Смолиньска» 1997, с. 17, 19;.
14. Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае… С. 174—175.
15. Семянчук, Г. Глеб Усяславіч / Г. Семянчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 43. ISBN 985-11-0041-2.
16. Загарульскі, Ермаловіч…
17. «На Рши у Смолиньска» 1997, с. 20;.
18. Аθанасій Калнофойскій. Эпитафіи фундаторам лавры / Отделъ ІІ. Извѣстія очевидцевъ, современниковъ и иностранныхъ писателей // Сборникъ матеріаловъ для исторической топографіи Кіева и его окрестностей.— Кіевъ: типографія Е. Я. Федорова, 1874.— С. 28
19. Жуков, И. Вислые печати полоцкого князя Всеслава Брячеславича и его сыновей Бориса и Глеба Всеславичей Архівавана 4 сакавіка 2016. / И. Жуков // Нумізматика і фалеристика. — 2013. — № 4. — С. 18—21. (руск.)
20. Тацішчаў 1962; Т. 2., С. 145.
21. Памятныя манеты «Глеб Менскі» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь
• Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
• Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, − 260с.
• Заяц Ю. Л. Менская зямля // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 4.
• Кежа Ю. Н. Глеб Всеславич и Киево-Печерский монастырь: место полоцких князей в родословной структуре Рюриковичей // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. — Вып. 15. — Минск: РИВШ, 2022. — ISSN 2079—1488 — С. 55-62.
• Литвина А., Успенский Ф. К уточнению семантики древнерусского «свататися»/«сватитися» и «сват(ь)ство» // Die Welt der Slaven LVIII, 2013. — С. 308—325.
• Ляўко В. «На Рши у Смолиньска» // Беларуская мінуўшчына. — 1997. — № 2 (24). — С. 15-20.
• Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае памежжа ў Верхнім Падняпроўі (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) // ГАЗ — № 12. — Мн., 1997.
• Рыжов К. Все монархи мира. Россия. — М.: Вече, 1998. — 640 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-7838-0268-9.