Глеб Астаф’евіч Корсак
Выгляд
Глеб Астаф’евіч Корсак | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1450 |
Смерць | каля 1511 |
Род | Корсакі |
Бацька | Астафей Корсак[d] |
Жонка | Настасся з Савічаў-Корсакаў[d] |
Дзеці | Ян Глебавіч Корсак[d], Андрэй Глебавіч Корсак[d], Васіль Глебавіч Корсак[d], Іван Глебавіч Корсак[d] і Астафій Глебавіч Корсак[d] |
Глеб Астаф’евіч Корсак (каля 1450 — каля 1511) — землеўласнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў ўласнага герба «Корсак».
Валодаў маёнткамі Забор’е, Залессе (Залессе-Астроўна), Азерцы, Перадол, Псуя, Удзел і інш. ў Полацкім ваяводстве, якія пазней падзялілі яго сыны Васіль (? — да 1528), пачынальнік удзельскай галіны Корсакаў; Іван (каля 1480—1552), гараднічы полацкі; Ян (каля 1485—1555), падваявода полацкі; Андрэй (каля 1490 — да 1533), заснавальнік залеска-астровенскай галіны; Сямён (? — ?) і Астафій (каля 1500 — пасля 1563), род якога згас у першай чвэрці 17 ст.
Паводле попісу войска ВКЛ 1528 з іх маёнткаў належала ставіць 86 коннікаў, яшчэ 23 ставіла ўдава Глеба Настасся, што паходзіла з Савічаў-Корсакаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Насевіч. Корсакі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх