Герніка (карціна)
Выгляд
| ||
Пабла Пікаса | ||
Герніка. 1937 | ||
Guernica | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 349 × 776 см | |
Музей каралевы Сафіі, Мадрыд | ||
(інв. DE00050) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Герні́ка»[1] (ісп.: Guernica) — карціна Пáбла Пікáса, напісана ў маі 1937 года па заказе ўрада Іспанскай Рэспублікі для іспанскага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Тэма карціны, выкананай у манеры кубізму і ў чорна-белай гаме, — бамбардзіроўка Гернікі, якая адбылася незадоўга да гэтага.
Пасля выстаўкі палатно выстаўлялася ў шэрагу краін (галоўным чынам у ЗША). Сам Пікаса заяўляў, што жадаў бы бачыць яе ў музеі Прада, але толькі пасля аднаўлення ў Іспаніі рэспублікі. Карціна была змешчана ў Прада ў 1981 годзе, а ў 1992 годзе перавезена з іншымі творамі мастацтва XX стагоддзя ў Музей каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, дзе і захоўваецца дагэтуль.
Зноскі
- ↑ Часта робіцца няправільны націск на першы склад
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анлайн рэпрадукцыя з магчымасцю павелічэння дэталяў
- The Painting, Guernica Архівавана 15 жніўня 2010. — кастрычнік 2004 (англ.)
- Фотахроніка стварэння Гернікі