Герб Уганды
Выгляд
Герб Уганды засяроджаны на шчыце і дзідах на зялёным насыпу.
Шчыт і дзіды ўяўляюць гатоўнасць угандыйскіх людзей абараніць сваю краіну. На шчыце ёсць тры малюнкі: хвалі на вяршыні шчыта ўяўляюць возера Вікторыя; сонца ў цэнтры сімвалізуе шмат сонечных дзён, якімі валодае Уганда; і традыцыйны барабан, які з'яўляецца сімвалам танца і прызыву людзей на сустрэчы і цырымоніі.
Справа ад шчыта знаходзіцца ўсходні венцаносны журавель — нацыянальная птушка Уганды. Злева угандыйская антылопа коб (Kobus kob thomasi), разнавіднасць антылопы коб, што сімвалізуюць багатую дзікую прыроду краіны.
Шчыт стаіць на зялёным насыпы, прадстаўляючы ўрадлівую зямлю, і непасрэдна вышэй выява ракі Ніла. Дзве галоўных таварных культуры: кава і бавоўна.