Герб Сянна
Выгляд
Герб Сянна | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Сянно і Сенненскі раён |
Зацверджаны | 1781 і 20 студзеня 2006 |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 1781 і 20 студзеня 2006 |
Герб Сянна — герб горада Сянно і Сенненскага раёна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб Сянна ўяўляе сабой выяву ў зялёным полі французскага шчыта дзвюх скрыжаваных залатых кос.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам).
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[1].