Георг II (герцаг Саксен-Майнінгена)
Георг II Саксен-Майнінгенскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Georg II von Sachsen-Meiningen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бернгард II Саксен-Майнінгенскі | ||||||
Пераемнік | Бернгард III Саксен-Майнінгенскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 красавіка 1826[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 чэрвеня 1914[1][2][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Саксен-Майнінген[d] | ||||||
Бацька | Bernhard II, Duke of Saxe-Meiningen[d] | ||||||
Маці | Marie Frederica of Hesse-Kassel[d] | ||||||
Жонка | Шарлота Пруская[d][5], Princess Feodora of Hohenlohe-Langenburg[d][5] і Ellen Franz[d][5] | ||||||
Дзеці | Bernhard III, Duke of Saxe-Meiningen[d], Princess Marie Elisabeth of Saxe-Meiningen[d], Ernst, Prince of Saxe-Meiningen[d], Prince Friedrich of Saxe-Meiningen[d], Georg Albrecht Prinz von Sachsen-Meiningen[d][6], unnamed son von Sachsen-Meiningen[d][6] і Viktor Prinz von Sachsen-Meiningen[d][6] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг II (ням.: Georg II von Sachsen-Meiningen; 2 красавіка 1826, Майнінген — 25 чэрвеня 1914, Бад-Вільдунген) — перадапошні герцаг Саксен-Майнінгенскі (1866—1914), генерал пяхоты прускай арміі. Праславіўся як мецэнат тэатральнага мастацтва, з прычыны чаго празваны «тэатральным герцагам» (Theaterherzog).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік эрнесцінскай лініі Ветынаў, Георг быў адзіным сынам герцага Бернгарда II і Марыі Фрыдэрыкі Гесэн-Касельскай. Неўзабаве пасля нараджэння, 12 лістапада 1826 года, атрымаў тытул герцага Саксен-Гільдбурггаўзенскага. Скончыў Бонскі ўніверсітэт.
20 верасня 1866 года яго бацька вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць сына пасля паражэння герцагства ў аўстра-прускай вайне. У адрозненне ад бацькі Георг падчас вайны заставаўся верным Прусіі і быў узведзены ў званне генерал-лейтэнанта прускай арміі.
У час Франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў герцаг камандаваў дзвюма дывізіямі майнінгенскіх салдат у складзе германскай арміі. Ён прыняў удзел у большасці бітваў вайны і ўвайшоў у Парыж разам з Вільгельмам I, з якім быў у сяброўскіх адносінах.
Пасля Франка-прускай вайны Георг сур’ёзна захапіўся тэатрам. Яго прыдворны тэатр меў шырокую вядомасць у Еўропе і аказаў уплыў на тэатральнае мастацтва. Сам герцаг, маючы шырокія веды па гісторыі мастацтва, асабіста займаўся рэжысурай і пастаноўкай гістарычна дакладных сцэн, а таксама стварэннем касцюмаў і дэкарацый. Разам з тэатрам ён гастраляваў па ўсёй Еўропе.
Таксама захапляўся батанікай і стварыў батанічны сад пры сваёй віле («Карлота») на беразе возеры Кома.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Георг упершыню жаніўся 18 мая 1850 года ў Шарлотэнбургу з прынцэсай Шарлотай Фрыдэрыкай Прускай, старэйшай дачкой прынца Фрыдрыха Генрыха Альбрэхта. У гэтым шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей:
- Бернгард III (1 красавіка 1851 — 16 студзеня 1928), герцаг Саксен-Майнінгена, стаў спадчыннікам бацькі
- Георг Альбрэхт (12 красавіка 1852 — 27 студзеня 1855)
- Марыя Лізавета (23 верасня 1853 — 22 лютага 1923)
- сын (29 сакавіка 1855 — 30 сакавіка 1855)
Шарлота памерла пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці. 23 кастрычніка 1858 года Георг ажаніўся другі раз, яго выбранніцай стала Феадора, дачка Эрнста I, князя Гогенлоэ-Лангенбурга. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:
- Эрнст Бернгард Віктар Георг (27 верасня 1859 — 29 снежня 1941)
- Фрыдрых Ёган Бернгард Герман Генрых Морыц (12 кастрычніка 1861 — 23 жніўня 1914)
- Віктар (14 мая 1865 — 17 мая 1865)
У студзені 1872 года Феадора захварэла на шкарлятыну і памерла праз месяц. 18 сакавіка 1873 года Георг ажаніўся трэці раз, з былой актрысай Элен Франц. Гэты марганатычны шлюб вельмі ўгневаў кайзера Вільгельма I, хоць германская грамадскасць падтрымала герцага[7].
Зноскі
- ↑ а б George II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Georg II Herzog von Sachsen-Meiningen und Hildburghausen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #102425639 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #102425639 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ When Morganatic Wives Become Troublemakers For European Monarchs. — The New York Times, 3 верасня 1911.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Георг II, герцог саксен-мейнингенский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ann Marie Koller. The Theater Duke: Georg II of Saxe-Meiningen and the German Stage. — Stanford Univ Pr, 1984. — 257 с. — ISBN 978-0804711968.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг II (герцаг Саксен-Майнінгена)
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1826 годзе
- Нарадзіліся ў Майнінгене
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1914 годзе
- Пахаваныя ў Цюрынгіі
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Асобы
- Герцагі Саксен-Майнінгена
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Тэатральныя рэжысёры Германіі
- Пахаваныя ў Майнінгене