Георгій Арцёмавіч Парсаданаў
Георгій Арцёмавіч Парсаданаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1989 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Магілёў, Рэчыца, Слуцк |
Горадабудаўнічыя праекты | гл. у тэксце |
Узнагароды |
Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (10 верасня 1911, г. Уладзікаўказ — 16 кастрычніка 1989) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Георгій Парсаданаў нарадзіўся ў г. Уладзікаўказе, у сям’і рабочага. Пасля заканчэння дзевяцігодкі з будаўнічым ухілам, ён у 1930 годзе паступіў ва ўладзікаўказскіх чыгуначны тэхнікум , а праз год паспяхова вытрымаў іспыты на архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнага будаўніцтва[2].
Атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «праектаванне гарадоў і населеных месцаў», Парсаданаў у 1937 годзе прыехаў на працу ў Беларусь. З гэтага часу многія гады яго творчай дзейнасці звязаны з найбуйнейшым праектным інстытутам рэспублікі — «Белдзяржпраектам». Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Член КПСС з 1941 года.
Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[2].
У 1955—1958 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. З 1959 года галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».
З 1962 па 1973 гады Георгій Арцёмавіч Парсаданаў працаваў начальнікам Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінскага аблвыканкама.
У 1969 г. яму прысвоілі званне Заслужанага архітэктара БССР за актыўны ўдзел і поспехі ў развіцці беларускай архітэктуры. У 1970—1980-х гадах працаваў у інстытуце МФ ЦНДІП Горадабудаўніцтва. Займаўся праектаваннем зон адпачынку і курортаў, ахоўных прыродных тэрыторый і іншых важных горадабудаўнічых аб’ектаў. Архітэктурна-планіровачная майстэрня, якую ўзначальваў Г. А. Парсаданаў, стала сапраўднай школай для архітэктараў-горадабудаўнікоў[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: генпланы гарадоў Мінска (1946, 1950, 1952, у сааўт.), Рэчыцы (1937—1939, 1951[3], у сааўт. з М. Томахам[2]), Слуцка (1937—1940, 1947), Магілёва (1947, 1950, у сааўт. з М. Андросавым і К. Басавым[2]; 1961), Салігорска (1958, 1971, у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959)[3]. Праектаваў і будаваў ваенныя аэрадромы перад вайной[2].
Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага заводаў, камвольнага камбіната (1945—1955)[3], праекты забудовы Магілёўскай шашы (1952)[4], эксперыментальнага мікрараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.)[3], праекты новага турысцкага экскурсійнага маршруту (1978)[4] у Мінску, раёна Лупалава і жылы квартал шаўковай фабрыкі ў г. Магілёве[2]. Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў жылых пасёлкаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Старобінскага калійнага камбіната[2].
Прымаў удзел у распрацоўцы бульвараў на вуліцах Камсамольскай[5] і Леніна.
Аўтар планіроўкі зоны адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1952), праекта курортнай зоны воз. Нарач (1966, 1974—1975)[3], генеральнай схемы размяшчэння і развіцця курортаў і зон адпачынку БССР (1979), перспектыўную схему развіцця турызму рэспублікі[2] (1983).
Архіў
[правіць | правіць зыходнік]Асабісты архіў архітэктара захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1943, 1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1960), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1961, 1969). Заслужаны архітэктар БССР (1969), узнагароджаны вялікім залатым медалём ВДНГ ў 1961 годзе за стварэнне праекта Заслаўскага вадасховішча.
Зноскі
- ↑ Парсаданов, Георгий Артемович (1911—1989) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з Каким мог быть наш город… (руск.)
- ↑ а б в г д Архітэктура Беларусі 1993.
- ↑ а б Парсаданов Георгий Артемович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Парсаданов Георгий Артемович, белорусский советский архитектор БССР (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 599. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007. (1Н//71663К(039))
- Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Парсаданов Георгий Артемович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Слуцка
- Архітэктары Рэчыцы
- Архітэктары Салігорска
- Старшыні Беларускага саюза архітэктараў