Генрых Радакоўскі
Генрых Радакоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1823[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1894[1][3][…] (71 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Радакоўскі (польск.: Henryk Hipolit Rodakowski) — (9 ліпеня 1823, Львоў — 28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям'і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 1841—1845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).
У 1846 годзе з'ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам Леона Канье . Неўзабаве напісаны ім партрэт Генрыха Дэмбінскага быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.
У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку Палагічы (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.
У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.
Карціны
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэт генерала Генрыха Дэмбінскага, 1852
-
Партрэт маці,1853
-
Партрэт Леана Сапегі,1878
-
Партрэт дачкі,1891
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны французскім Ордэнам Ганаровага легіёна.
Зноскі
- ↑ а б Henryk Rodakowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Nowak Z. Henryk Rodakowski // Rodakowski, Henryk // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T072567