Генрых Бургундскі (граф Партугаліі)
Генрых Бургундскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Henrique de Borgonha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Тэрэза Леонская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1066 |
||||||
Смерць |
1 лістапада 1112 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя | ||||||
Бацька | Генрых Бургундскі[d] | ||||||
Маці | Сібіла Барселонская[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза Леонская[d][2] | ||||||
Дзеці | Урака Энрыкіш[d], Санша Энрыкіш[d], Афонсу I Вялікі[3] і Тэрэза Энрыкіш[d][4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых (Энрыке) Бургундскі (1066, Дыжон, Бургундыя — 1 лістапада 1112, Асторга, Леон) — граф Партугаліі, заснавальнік Бургундскай дынастыі, якая кіравала Партугаліяй да 1363 года.
Генрых Бургундскі быў унукам герцага Бургундыі і адным з вядучых военачальнікаў Альфонса VI, караля Леона і Кастыліі. У 1085 годзе ён дапамог адваяваць Таледа ў мусульман і быў узнагароджаны феадальным памесцем каля Апорта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кароль Іспаніі Альфонса VI Храбры, які вёў бесперапынныя войны з сарацынамі, збіраў пад сваімі сцягамі мноства іншаземных рыцараў, гатовых ваяваць за Хрыста. Імі рухала хутчэй сапраўдная адданасць веры, чым імкненне да славы і ўшанаванняў, калі яны, пакінуўшы родныя краі, адпраўляліся ваяваць з сарацынамі; тым не менш, Альфонса не пакідаў іх без увагі і шчодрай узнагароды. Аднаму з такіх рыцараў ва ўзнагароду было падаравана графства Партугалія і аддадзена рука незаконнанароджанай каралеўскай дачкі Тэрэзы.
Генрых уступіў ва ўладанне новымі землямі і працягнуў вайну з мусульманамі. Ён таксама прыняў удзел у першым Крыжовым паходзе (1096—1099) пад камандаваннем Гадфруа Бульёнскага, і пасля перамогі ў Іўдзею вярнуўся дамоў.
Неўзабаве Генрых памёр, пакінуўшы непаўналетняга сына, Афонсу Энрыкеша. Тэрэза Леонская, маці Афонсу, жадала прысвоіць уладанні, ізноў выйдучы замуж, але прынц Афонсу пазмагаўся з ёй у бітве і ўзяў яе ў палон. Ён таксама ваяваў з Кастыліяй, і зноў выйграў бітву, паклаўшы пачатак партугальскай дзяржаўнасці.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1020826479 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rafael Altamira, La Spagna (1031—1248), in «Storia del mondo medievale», vol. V, 1999, pp. 865-896
- Edgar Prestage, Il Portogallo nel medioevo, in «Storia del mondo medievale», vol. VII, 1999, pp. 576-610