Генадзь Васілевіч Навіцкі
Генадзь Навіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | Барыс Батура | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Ярмошын | ||||||
Пераемнік | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-будаўнік | ||||||
Узнагароды |
Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (2 студзеня 1949, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў Магілёве.
У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.
З 1977 па 1981 год — інструктар аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда. З 1985 па 1988 год — загадчык аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
З 1994 па 1997 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2001 год — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 года прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк развіцця». 1 кастрычніка 2001 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Уладзіміра Ярмошына).
10 кастрычніка 2001 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады.
28 ліпеня 2003 года аднагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.
15 лістапада 2004 года пераабраны старшынёй Савета Рэспублікі. 27 верасня 2008 года сышоў у адстаўку з паста старшыні Савета Рэспублікі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае двух сыноў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998),
- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн «Садружнасць» (МПА СНД),
- юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»,
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»,
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- памятны медаль «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава),
- залаты медаль «МПА СНД. 20 гадоў»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці,
- ганаровая грамата Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 18 лютага 2007. на сайце Савета Рэспублікі Архівавана 8 красавіка 2015.
- Біяграфія на cайце Агенцтва Федэральных даследаванняў
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 18 жніўня 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання