Геаграфічны полюс
Выгляд
Геаграфічны полюс, адзін з двух пунктаў: паўночны і паўднёвы — пункт на паверхні планеты, праз які праходзіць вось вярчэння. Паўночны полюс з экватарам утвараюць 90° на поўнач, а паўднёвы полюс, адпаведна, 90° на поўдзень.
На геаграфічных полюсах няма бакоў свету. На полюсах няма змены дня і ночы, бо полюсы не ўдзельнічаюць у сутачным вярчэнні Зямлі.
На геаграфічным полюсе вугал падняцця Сонцы не перавышае 23,5°, таму на полюсе вельмі нізкая тэмпература.
Палажэнне геаграфічных полюсаў умоўнае, бо імгненная вось вярчэння Зямлі перамяшчаецца. З-за гэтага адбываецца рух геаграфічных полюсаў.