Гафса (горад)
Горад
Гафса
قفصة
| ||||||||||||||||||||
Га́фса (араб. قفصة) — горад у цэнтральнай частцы Туніса, адміністрацыйны цэнтр вілаета Гафса. Насельніцтва 81,9 тыс. чал. (2006). Вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з найстаражытных гарадоў Туніса. Берберская крэпасць, вядомая пад рымскай назвай Капса (лац.: Capsa), спалена рымлянамі ў 106 да н.э.). Квітнеючы рымскі горад пры Траяне, візантыйская калонія пры імператары Юстыніяне I. У 668 н.э. захоплены арабамі.
Аазіс Капса быў адным з апошнім прыстанкаў для рэштак хрысціянскага раманамоўнага насельніцтва пасля пачатку арабскіх заваяванняў. Паводле сведчанняў арабскага падарожніка і гістарыёграфа Ал-Ідрысі, насельніцтва Капсы ў XII стагоддзі было пераважна раманамоўным.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся помнікі рымскага (вадаёмы з мазаікай) і сярэднявечнага (крэпасць, Вялікая мячэць) перыядаў.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гафса — буйны гандлёва-рамесны цэнтр. Саматужная вытворчасць шарсцяных, гарбарных (у т.л. абутку) вырабаў, дыванаў. У раёне Гафсы — распрацоўка радовішчаў фасфарытаў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гафса // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гафса (горад)