Гары Потэр і вязень Азкабана
Гары Потэр і вязень Азкабана | |
---|---|
Harry Potter and the Prisoner of Azkaban | |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Джаан Роўлінг |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 8 ліпеня 1999 |
Дата першай публікацыі | 8 ліпеня 1999 (Вялікабрытанія) |
Выдавецтва | |
Цыкл | Гары Потэр |
Ілюстратар | Cliff Wright[d] |
Папярэдні | Гары Потэр і Таемная зала |
Наступны | Гары Потэр і Кубак агню |
Персанажы | Гары Потэр, Герміёна Грэйнджэр і Рон Уізлі |
«Гары Потэр і вязень Азкабана» (англ.: Harry Potter and the Prisoner of Azkaban) — трэці раман з серыі кніг пра Гары Потэра, напісанаю Джаан Роўлінг. Раман апісвае трэці год навучання Гары ў школе Вядзьмарства і Чараўніцтва «Хогвартс», у час якога з Азкабана ўцякае Сірыус Блэк — колішні паплечнік Лорда Валдэморта.
Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 1999 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 8 верасня 1999 года выдавецтвам «Scholastic Inc». Кніга была хутка напісана, выйшаўшы праз год пасля таго, як Роўлінг пачала пісаць яе. У першыя тры дні пасля выпуску ў Вялікабрытаніі было прададзена 68 тысяч копій, а ўсяго з таго часу прадалі больш за тры мільёны паасобнікаў ува ўсёй краіне. Кніга атрымала прэмію Уітбрэд у 1999 годзе, прэмію Брэма Стокера, прэмію Локус за найлепшы раман жанру фэнтэзі, а таксама ўвайшла ў шорт-лісты іншых прэмій, у тым ліку «Х'юга».
Экранізацыя рамана, што выйшла ў 2004 годзе, сабрала больш за $796 мільёнаў у пракаце, а таксама здабыла станоўчыя водгукі ў прэсе. Відэагульні паводле матываў рамана «Гары Потэр і Вязень Азкабана» былі выпушчаны для некалькіх платформаў і таксама здабылі пахвальныя водгукі.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Кнігу «Гары Потэр і вязень Азкабана» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выдавецтва «Янушкевіч» выйшаў 16 кастрычніка 2021 года[1].
Зноскі
- ↑ У Беларусі рыхтуюць пераклад і выданьне трэцяй кнігі пра Гары Потэра (бел. (тар.)). svaboda.org. Праверана 12 верасня 2021.