Перайсці да зместу

Гарадоцкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадокскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Гарадок
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1923
Насельніцтва 112,0 тыс. (1 897)
Плошча 3,5 тыс. км²
Гарадокскі павет на карце

Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Гарадок.

Гарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г.— да Віцебскай.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].

У 1923 г. павет быў скасаваны.

Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала 112 тысяч жыхароў[2]. У тым ліку колькасць беларусаў складала 83,6 %; рускіх — 10,7 %; яўрэяў — 4,7 %. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласці[3]:

  • Болецкая
  • Бяскатаўская
  • Вайханская
  • Віраўлянская
  • Вышадская
  • Вярэцкая
  • Горкаўская
  • Дубакрайская
  • Дубінінская
  • Зайкаўская
  • Казянская
  • Мішневіцкая
  • Обальская
  • Паташынская
  • Руднянская
  • Селішчанская
  • Стайкаўская
  • Старынская
  • Уладзімірская
  • Халамерская
  • Цёсцінская

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
  2. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.204
  3. Гарадоцкі павет на Radzima.net