Перайсці да зместу

Ганконг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг
香港特別行政區
Hong Kong Special Administrative Region
Xiānggǎng Tèbié Xíngzhèngqū
Герб Ганконга
Сцяг Ганконга Герб Ганконга
Гімн: «Марш добраахвотнікаў»
Заснавана 25 студзеня 1841: брытанская акупацыя;

29 жніўня 1842: Нанкінскі дагавор;


25 снежня 194115 жніўня 1945: японская акупацыя;


1 ліпеня 1997: перадача суверэнітэту

Афіцыйныя мовы Кітайская[1], Англійская
Сталіца Няма[2]
Найбуйнейшыя гарады Ганконг[3]
Форма кіравання Залежная тэрыторыя[4]
Галоўны міністр
Адміністрацыі
Дональд Цанг
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
182-я ў свеце
1104 км²
4,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

7 097 600[5] чал. (100-я)
6480 чал./км²
ВУП
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва

$254,2 млрд.  (40-ы)
$38 127
ІРЧП (2011) 0,898 (вельмі высокі) (13-ы)
Валюта Ганконгскі долар
Інтэрнэт-дамен .hk
Код ISO (Alpha-2) HK
Код ISO (Alpha-3) HKG
Код МАК HKG
Тэлефонны код 852 Макаа — 01)
Часавыя паясы 8
香港

Спецыя́льны адміністрацы́йны раё́н Ганко́нг[6] (іер. поўн. 香港特別行政區, спр. 香港特别行政区, англ.: Hong Kong Special Administrative Regionюе/кант. Хёнкон такпіт ханчынкхёйпут. Сянган тэбе сінчжэнцюй), скарочана Ганко́нг (іер. 香港, англ.: Hong Kongюе/кант. Heūnggóng, Хёнконпут. Сянган) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, адзін з вядучых фінансавых цэнтраў Азіі і свету.

Ганконг (Сянган) размешчаны на Каўлунскім паўвостраве, з захаду, які з поўдня і ўсходу абмываецца Паўднёва-Кітайскім морам, а таксама на больш за 260 астравах, найбольш буйнымі сярод якіх з’яўляюцца Ганконг (месцазнаходжанне органаў вярхоўнай улады і фінансавага цэнтра тэрыторыі), Лантау і Лама. На поўначы Ганконг мяжуе з адменнай эканамічнай зонай Шэньчжэнь у складзе кітайскай правінцыі Гуандун. Ганконг прынята дзяліць на тры часткі: уласна востраў Ганконг, Каўлун і Новыя Тэрыторыі. Ганконг уваходзіць у рэгіён дэльты ракі Чжуцзян, размяшчаючыся на левым беразе яе вусця.

У 1842 годзе Ганконг быў захоплены Вялікабрытаніяй і заставаўся яе калоніяй да 1997 года, калі Кітайская Народная Рэспубліка атрымала суверэнітэт над тэрыторыяй. Паводле сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі і Асноўнага закона Ганконга, тэрыторыі падана шырокая аўтаномія да 2047 года, гэта значыць на працягу 50 гадоў пасля перадачы суверэнітэту. У рамках курсу «Адна краіна — дзве сістэмы» і «Сянганам кіруюць самі сянганцы ва ўмовах высокай ступені аўтаноміі» на працягу гэтага перыяду Цэнтральны народны ўрад КНР бярэ на сябе пытанні абароны і знешняй палітыкі тэрыторыі, у той час як Ганконг пакідае за сабой кантроль над заканадаўствам, паліцэйскімі сіламі, грашовай сістэмай, пошлінамі і іміграцыйнай палітыкай, а таксама захоўвае прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях і мерапрыемствах.

Каланіяльны сцяг Ганконга: сіні англійскі кармавы сцяг з малюнкам герба калоніі

Найбольш раннія выяўленыя чалавечыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага Ганконга адносяцца да палеаліту. Гэты рэгіён упершыню ўвайшоў у склад Кітая падчас кіравання дынастыі Цын, а ў часы дынастыяў Тан і Сун служыў гандлёвым портам і ваенна-марской базай. Першым еўрапейцам, чый візіт у гэты рэгіён быў задакументаваны, быў Жоржы Альварэш у 1513 годзе.[7][8] Пасля адкрыцця філіяла Брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў Кантоне (Гуанчжоу) у рэгіёне стала расці прысутнасць брытанцаў.

З пачатку XIX стагоддзя брытанцы пачынаюць актыўна ўвозіць у Кітай опіум. У 1839 годзе цынскі двор наклаў забарону на ўвоз опіуму, і Вялікабрытанія пачала супраць Кітая Першую опіумную вайну.[9] Востраў Ганконг быў упершыню акупаваны брытанцамі ў 1841 годзе, а пад канец вайны ў 1842 годзе афіцыйна перайшоў пад брытанскі суверэнітэт паводле Нанкінскага дагавора. Яшчэ праз год на востраве быў заснаваны горад Вікторыя, а тэрыторыя атрымала афіцыйны статус калоніі кароны (адпавядае цяперашнім «заморскім тэрыторыям»). У 1860 годзе пасля паражэння Кітая ў Другой опіумнай вайне тэрыторыі Каўлунскага паўвострава на поўдзень ад Баўндары-стрыт і вострава Каменярэзаў былі перададзены ў вечнае валоданне Вялікабрытаніі паводле Пекінскага дагавора. У 1898 годзе Вялікабрытанія ўзяла ў Кітая ў арэнду на 99 гадоў прылеглую тэрыторыю на поўначы Каўлунскага паўвострава і востраў Лантау, якія атрымалі назву Новыя Тэрыторыі.

Ганконг быў абвешчаны порта-франка, каб палегчыць выкананне ролі грузаперевалачной базы Брытанскай імперыі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1910 годзе адчынілася Каўлун-Кантонская чыгунка, якая звязвала Гуанчжоу і Каўлун. Яе канчатковая станцыя размяшчалася ў раёне Чымсачэй. У калоніі была ўведзена брытанская сістэма адукацыі. У XIX стагоддзі мясцовае кітайскае насельніцтва амаль не мала зносін з заможнымі еўрапейцамі, якія жылі ля падножжа піка Вікторыя.[9]

Падчас Другой сусветнай вайны 8 снежня 1941 года Японская імперыя ўварвалася ў Ганконг. Ганконгская бітва скончылася 25 снежня паражэннем брытанскіх і канадскіх сіл, якія баранілі калонію. Падчас японскай акупацыі Ганконга частай з’явай быў недахоп харчу, які суправаджаўся гіперінфляцыяй, якая была выклікана прымусовым абменам валюты на ваенныя банкноты. Насельніцтва Ганконга, якое да вайны складала 1,6 млн чалавек, да 1945 года паменшылася да 600 тыс.[10] 15 жніўня Японія капітулявала, і Вялікабрытанія аднавіла суверэнітэт над Ганконгам.

Раён Сентрал у 1955 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Кітаі выбухнула грамадзянская вайна, якая прывяла да хвалі новых мігрантаў з мацерыка, таму насельніцтва Ганконга хутка аднавілася. Пасля абвяшчэння ў 1949 годзе Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Ганконг лінуў яшчэ большы струмень мігрантаў, якія асцерагаліся пераследу з боку Камуністычнай партыі Кітая.[9] Шматлікія кампаніі перанеслі свае офісы з Шанхая і Гуанчжоу ў Ганконг.[9] Камуністычны ўрад праводзіў усё больш ізаляцыянісцкую палітыку, і ў гэтай сітуацыі Ганконг застаўся адзіным каналам, па якім ажыццяўляўся кантакт КНР з Захадам. Пасля ўступу Кітая ў Карэйскую вайну ААН наклала эмбарга на гандаль з КНР, і гандаль з кантынентам спыніўся.[11]

Дзякуючы росту колькасці насельніцтва і таннасці працоўнай сілы тэкстыльная вытворчасць і іншыя галіны прамысловасці хутка раслі. Разам з індустрыялізацыяй асноўным рухавіком эканомікі стаў экспарт на вонкавыя рынкі. Дзякуючы росту прамысловай вытворчасці стабільна падвышаўся ўзровень жыцця. Будаўніцтва жылога мікрараёна Сэк Кіп Мэй Эстэйт адзначыла пачатак праграмы будаўніцтва грамадскіх жылых мікрараёнаў. У 1967 годзе Ганконг пагрузіўся ў хаос вулічных беспарадкаў.[9] Пад уплывам левых сіл, натхнёных распачатай на мацерыку Культурнай рэвалюцыяй, працоўная стачка ператварылася ў жорсткае паўстанне супраць каланіяльнага ўрада, якое працягвалася да канца года.

У 1974 годзе Незалежная камісія па прадухіленні карупцыі, якой атрымалася звесці да мінімуму карупцыю ў дзяржаўным апараце. Пасля пачатку рэформ у Кітаі ў 1978 годзе Ганконг стаў асноўнай крыніцай замежных інвестыцый у Кітай. Праз год ушчыльную да паўночнай мяжы Ганконга на тэрыторыі правінцыі Гуандун была адчынена першая ў Кітаі адмысловая эканамічная зона Шэньчжэнь. Доля тэкстыльнай і вытворчай галін у эканоміцы Ганконга паступова памяншалася, аддаючы першынство фінансам і банкаўскаму сектару. Пасля заканчэння В’етнамскай вайны ў 1975 годзе ўладам Ганконга спатрэбілася яшчэ 25 гадоў для рашэння праблемы вяртання на радзіму в’етнамскіх уцекачоў.

У святле сканчэння праз 20 гадоў тэрміну арэнды Новых Тэрыторый урад Вялікабрытаніі з пачатку 1980-х гадоў стаў абмяркоўваць з уладамі КНР праблему суверэнітэту Ганконга. У 1984 годзе дзве краіны падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой у 1997 годзе павінна была адбыцца перадача ўлады над усёй тэрыторыяй Ганконга на карысць КНР.[9] У дэкларацыі гаварылася, што Ганконг павінен здабыць статус спецыяльнага адміністрацыйнага раёна ў складзе КНР, які дазволіць яму захоўваць свае законы і высокую ступень аўтаноміі на працягу як мінімум 50 гадоў пасля перадачы. Шматлікія жыхары Ганконга не былі ўпэўнены ў тым, што гэтыя абяцанні будуць выкананыя і палічылі за лепшае эміграваць, асабліва пасля жорсткага разгону студэнцкай дэманстрацыі ў Пекіне ў 1989 годзе.

Від на Ганконг і Каўлун з піку Вікторыя ў 1978 годзе.

У 1990 годзе быў зацверджаны Асноўны закон Ганконга, які павінен быў выконваць ролю канстытуцыі пасля перадачы суверэнітэту. Нягледзячы на сур’ёзныя пярэчанні Пекіна, губернатар Ганконга Крыс Патэн правёў рэформу працэсу выбару Заканадаўчай рады Ганконга, дэмакратызаваўшы яго. Перадача суверэнітэту над Ганконгам была здзейснена апоўначы 1 ліпеня 1997 года, яе суправаджала ўрачыстая цырымонія перадачы Ганконга ў Цэнтры кангрэсаў і выставак Ганконга.[9] Дун Цзяньхуа стаў першым Галоўным міністрам Адміністрацыі САР Ганконг.

У 1997 года на эканоміку Ганконга сур’ёзны негатыўны ўплыў аказаў азіяцкі фінансавы крызіс 1997 года, які ўдарыў па шматлікіх усходнеазіяцкіх рынках. У тым жа годзе ў Ганконгу было зафіксавана першае заражэнне чалавека вірусам птушынага грыпу H5N1. У 1998 годзе пасля шасці гадоў будаўніцтва ў рамках Цэнтральнай праграмы будаўніцтва аэрапорта быў адкрыты новы Міжнародны аэрапорт Ганконга. Гэты праект быў часткай амбіцыйнай стратэгіі развіцця партоў і аэрапортаў, складзенай у пачатку 1980-х.

У першай палове 2003 года ў Ганконгу адбылася эпідэмія віруса атыповай пнеўманіі.[12] Дун Цзяньхуа быў раскрытыкаваны і абвінавачаны ў памылках у пераадоленні азіяцкай фінансавай крызы 1997 года і непрыняцці належных мераў у дужанні з атыповай пнеўманіяй. У тым жа 2003 годзе адміністрацыя Дуна Цзяньхуа спрабавала правесці прыняцце артыкула № 23 Асноўнага закона Ганконга, якая давала магчымасць для парушэння волі жыхароў. У выніку паўмільённых дэманстрацый пратэсту адміністрацыя была вымушана адмовіцца ад гэтых планаў. У 2004 годзе падчас такіх жа масавых дэманстрацый жыхары Ганконга патрабавалі ўводзіны ў 2007 годзе ўсеагульных выбараў падзелу САР. У сакавіку 2005 года па просьбе кітайскага кіраўніцтва Дун Цзяньхуа сышоў у адстаўку. Адразу пасля адстаўкі Дуна Цзяньхуа гэта месца заняў яго намеснік Дональд Цанг. 25 сакавіка 2007 года Дональд Цанг быў пераабраны на другі тэрмін. Потым у 2012—2017 гады пасаду займаў CY Leung.

Акцыі масавага грамадзянскага непадпарадкавання пачаліся ў Ганконгу ў знак пратэсту супраць рашэння ўрада Кітая паводле прапанаванай выбарчай рэформы, якая мае адбыцца да 2017 года. Ганконгская федэрацыя студэнтаў пачала пратэставаць каля штаб-кватэры ўраду 22 верасня 2014 года, патрабуючы прадухіліць рэформу, якая значна скарачае дэмакратычныя правы рэгіёна[13].

У чэрвені 2019 г. у Ганконгу зноў пачаліся масавыя пратэсты супраць ініцыяванага мясцовымі ўладамі законапраекта, які ставіць мэтай наладзіць механізм выдачы з Ганконга ў мацерыковы Кітай для судовага пераследу асоб, якія падазраюцца ў парушэнні законаў КНР або якія знаходзяцца ў вышуку[14].

Урад і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]
Заканадаўчы сход Ганконга
Дом Ураду ў раёне Сентрал — рэзідэнцыя кіраўніка тэрыторыі.
Апеляцыйны суд вышэйшай інстанцыі Ганконга.

Паводле Асноўнага закона, які выконвае ролю канстытуцыі САР Ганконг, мясцовыя ўлады захоўваюць суверэнітэт над усімі пытаннямі і справамі тэрыторыі за выключэннем абароны і знешняй палітыкі. Пакуль Ганконг быў калоніяй, яго губернатара прызначала брытанскі манарх. Пасля вяртання гэтай тэрыторыі пад юрысдыкцыю Кітая яе ўзначальвае Галоўны міністр Адміністрацыі Ганконга. Яго абірае Камітэт па выбарах Галоўнага міністра Адміністрацыі Ганконга, які складаецца з 800 чалавек, якія ўяўляюць ганконгскую дзелавую эліту. Усе астатнія дзяржаўныя служачыя як выканаўчай, так і заканадаўчай галін улады альбо прызначаюцца Галоўным міністрам Адміністрацыі (прама або ўскосна) альбо выбіраюцца выбаршчыкамі. У тэорыі такая дамова павінна гарантаваць практычна поўную незалежнасць палітычнай, культурнай, заканадаўчай і эканамічнай інфраструктуры Ганконга ад мацерыковага Кітая. Аднак на практыцы Пекін часта вінавацяць у празмерным умяшанні ва ўнутраныя справы Ганконга, пераходзячым межы, вызначаныя Асноўным законам.

Для таго каб новы закон уступіў у сілу, яго павінен падтрымаць Галоўны міністр і большасць з 60 дэпутатаў Заканадаўчага сходу Ганконга. Палова дэпутатаў Заканадаўчага сходу абіраецца ўсеагульным галасаваннем (так званымі «геаграфічнымі акругамі», гэта значыць насельніцтвам пабітым па тэрытарыяльнай прыкмеце), а іншая палова ад «функцыянальных акруг», гэта значыць групамі фізічных асоб і арганізацый, пабітых па прафесійнай (функцыянальнай) прыкмеце (гэта значыць, адвакаты і адвакацкія фірмы абіраюць свайго дэпутата, фінансавыя групы і фінансісты — свайго, і т. д.). Гэтыя групы ўяўляюць найбольш значныя сферы жыцця і эканомікі Ганконга. Паводле Асноўнага закона, у будучыні ўсе дэпутаты Заканадаўчага збору павінны будуць абірацца праз усеагульнае галасаванне.

У 1996 годзе ў КНР быў створаны Часовы заканадаўчы сход Ганконга, і пасля перадачы Ганконга Кітаю ў 1997 годзе ён пераехаў у Ганконг. Часовы сход адмяніў некалькі законаў, прынятых усенародна абраным у 1995 годзе каланіяльным Заканадаўчым сходам. Часовы сход прыняў шэраг законаў, у тым ліку Закон пра грамадскі парад[15], паводле якога, для правядзення любога мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў больш 30 патрабавалася дазвол паліцыі. Выбары ў Заканадаўчы сход Ганконга былі праведзены 24 мая 1998 года, 10 верасня 2000 года і 12 верасня 2004 годзе. Наступныя выбары запланаваныя на 2008 год.

Нягледзячы на тое, што Ганконг не з’яўляецца незалежнай дзяржавай, ён карыстаецца правам незалежнага ўдзелу ў такіх міжнародных арганізацыях і мерапрыемствах, як Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва або Алімпійскія гульні. Ганконг таксама ўдзельнічае ў некаторых міжнародных мерапрыемствах праз уключэнне свайго дэлегата ў групу прадстаўнікоў КНР.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Раёны Ганконга: 1. Айлендс; 2. Кхуайчхін; 3. Паўночны; 4. Сайкун; 5. Сатхінь; 6. Тайпоу; 7. Чхюньвань; 8. Тхюньмунь; 9. Юньлон; 10. Каўлун-Сіці; 11. Куньтон; 12. Самсёйпоу; 13. Вантайсінь; 14. Яўчымвон; 15. Сентрал-энд-Вестэрн; 16. Істэрн; 17. Паўднёвы; 18. Ваньчай
Ганконг складаецца з 18 раёнаў:

Кожны раён кіруецца раённым сходам, якія даюць парады ўраду Ганконга па пытаннях мясцовага кіравання, дзейнасці грамадскіх устаноў, праграм развіцця раёнаў, культурных мерапрыемстваў і аховы навакольнага асяроддзя. За каардынацыю дзеянняў раённых уладаў і інфармаванне насельніцтва пра планы і дзеянні урада адказны Дэпартамент унутраных спраў. Ён ажыццяўляе зносіны з насельніцтвам праз органы адпаведных раёнаў.

Карта САР Ганконг

Ганконг складаецца з вострава Ганконг, вострава Лантау, паўастрава Каўлун, Новых Тэрыторый, а таксама каля 260 малых астравоў. Новыя Тэрыторыі прымыкаюць з поўначы да паўвострава Каўлун, і за іх паўночнай мяжой ракой Шэньчжэнь.

Усяго да Ганконга належаць 262 вострава ў Паўднёвакітайскім моры, найбуйнейшы з якіх — востраў Лантау. Другі па велічыні і першы па насельніцтве — востраў Ганконг, у той час як востраў Аплэйчау (кіт.: 鴨脷洲) з’яўляецца самым густанаселеным востравам у свеце.

Назва «Ганконг» літаральна азначае «пахучая гавань» і паходзіць ад назвы мясцовасці ў сучасным раёне Абердзін на востраве Ганконг. Тут калісьці гандлявалі вырабамі з духмянай драўніны і пахамі.[16] Вузкая палоска вады, якая падзяляе Ганконг і паўвостраў Каўлун, носіць назву бухта Вікторыя. Гэта адзін з самых глыбокіх натуральных марскіх партоў у свеце.

Від на Ганконг з піку Вікторыя.

Нягледзячы на рэпутацыю Ганконга як высокаўрбанізаванай тэрыторыі, улады Ганконга надаюць вялікую ўвагу экалогіі і азеляненню.[17] Вялікая частка Ганконга па-ранейшаму застаецца незасвоенай, паколькі на ёй пераважаюць пагоркі і горы са стромкімі схіламі. З 1104 км² плошчы Ганконга[18] засвоена меней за 25 %. Астатняя частка тэрыторыі пакрытая зелянінай, з яе каля 40 % абвешчана зонамі адпачынку і запаведнікамі.[19] Вялікая частка гарадской забудовы тэрыторыі размешчана на паўвостраве Каўлун і паўночным узбярэжжы вострава Ганконг, а таксама на Новых Тэрыторыях.

Дзякуючы доўгай няправільнай звілістай берагавой лініі Ганконг валодае мноствам бухтаў, рэк і пляжаў. Нягледзячы на багацце зеляніны і вады ў Ганконгу, экалагічныя праблемы горада выклікаюць вялікую трывогу, напрыклад, па якасці паветра горад займае адно з апошніх месцаў. Вялікая частка забруджвання паветра Ганконга ствараецца праз мяжу вугальнымі электрастанцыямі і дымавымі трубамі на прамысловым поўдні Кітая, але транспартны дым ад усё больш загружаных вуліц горада таксама мае вялікую долю[20].

Ганконг размешчаны ў 60 км да ўсходу ад Макаа, на супрацьлеглым беразе вусця ракі Чжуцзян. На поўначы ён мяжуе з горадам Шэньчжэнь правінцыі Гуандун. Найвышэйшы пункт Ганконга — гара Tai Mo Shan на Новых Тэрыторыях, яе вышыня — 958 м. На тэрыторыі Ганконга таксама ёсць нізіны, яны размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Новых Тэрыторый.

Ганконг уначы

Клімат Ганконга субтрапічны, мусоны. Прахалодная і сухая зіма доўжыцца са снежня па сакавік. Вясна і лета ў Ганконгу спякотныя, вільготныя і дажджлівыя, восень — цёплая, сонечная і сухая. Розны клімат у розныя часы года тлумачыцца розным кірункам ветру, характэрным для кожнага сезона. Улетку і ў раннюю восень праз Ганконг могуць праходзіць трапічныя цыклоны (тайфуны). Геалагічна зямля пад Ганконгам стабільная ўжо на працягу мільёнаў гадоў, аднак пасля моцных дажджоў могуць здарацца апоўзні. Флора і фаўна Ганконга зведалі сур’ёзныя змены з прычыны змены клімату, узроўню мора і ўплыву чалавека.

Найвышэйшая тэмпература, зафіксаваная за гісторыю назіранняў у Ганконгу,[21] складае 38 °C, а самая нізкая — ?4 °C. У той жа час найвышэйшая і самая нізкая тэмпературы, зафіксаваныя Абсерваторыяй Ганконга адпаведна складаюць 36,1 °C 19 жніўня 1900 года і 18 жніўня 1990 года, а таксама 0,0 °C 18 студзеня 1893 года. Сярэдняя тэмпература[22] самага халоднага месяца студзеня складае 16,1 °C, а сярэдняя тэмпература самага спякотнага месяца ліпеня складае 28,7 °C.

Ганконг размешчаны трохі паўднёвей Тропіка Рака, знаходзячыся па шыраце блізка да такіх гарадоў, як Гавана, Мека, Калькута. Узімку горад знаходзіцца ва ўладзе моцнага халоднага сіверу, а ўлетку дзьме цёплы вільготны паўднёва-заходні вецер. У такім клімаце можа расці трапічны лес.

Аснова эканомікі Ганконга была створана на шматгадовым гандлі кітайскімі таварамі з усім светам, а таксама на прынцыпах вольнага рынку, нізкіх падаткаў і неўмяшальніцтва ўладаў у эканоміку. Шмат гадоў горад з’яўляецца гандлёва-фінансавым цэнтрам Азіі. Ключавую ролю ў развіцці эканамічных стасункаў Ганконга выконвае Савет развіцця гандлю Ганконга (Hong Kong Trade Development Council, 香港貿易發展局). У горадзе знаходзіцца штаб-кватэры шматлікіх міжнародных арганізацый, банкаў, транснацыянальных карпарацый.

Ганконг мае высокі паказчык Каэфіцыента Джыні — 53 балы.

У дакладзе «Індэкс эканамічнай свабоды за 2006 год» Ганконг заняў першае месца ў свеце. ВУП на душу насельніцтва складае $37 400 і з’яўляецца 8-м паказчыкам у свеце і 1-м у Азіі. З 1989 па 1997 год штогадовы рост эканомікі складаў 5 %. Азіяцкі фінансавы крызіс 1998 года вельмі зашкодзіў эканоміцы Ганконга. Але ўжо ў 2000 годзе рост эканомікі склаў 10 %.

Вялікую ролю ў эканоміцы Ганконга займаюць турысты, якія прыязджаюць з усяго свету. У апошнія гады ўсю больш турыстаў прыязджае з кантынентальнага Кітая.

Ганконг пры насельніцтве 7 млн чалавек займае самыя высокія радкі ў свеце па экспарце і імпарце на чалавека.

У 2004 годзе колькасць працаздольнага насельніцтва складала 3,26 млн чалавек. Працаўладкаванне мела наступную будову: прамысловасць — 5,2 %; будаўніцтва — 8,2 %; гандаль, турызм — 31,5 %; транспарт — 11,3 %; фінансавы сектар — 15,6 %; паслугі — 28,2 %. У Ганконгу не існуе абмежаванняў на мінімальны заробак.

Электрычнасць выпрацоўваецца на электрастанцыях, якія спажываюць імпартаваныя нафтапрадукты. Значная доля электрычнасці імпартуецца з Кітая.

Ганконг мае няшмат зямлі, прыдатнай для сельскай гаспадаркі, таму яна не атрымала развіцця. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складае толькі 8 % агульнай вытворчасці. У асноўным вырошчваецца рыс, садавіна, кветкі.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Ганконга адна з самых вялікіх у свеце. На 100 ганконгскіх жанчын прыходзіцца 94 немаўляты. Нягледзячы на гэта, насельніцтва горада пастаянна ўзрастае з прычыны высокай міграцыі. У 2016 годзе Сянган (Ганконг), апярэдзіўшы Японію і Італію, заняў першае месца па працягласці жыцця ў свеце, мужчыны ў Сянгане ў сярэднім жывуць 81,3 года, жанчыны — 87,3[23].

Нягледзячы на шчыльнасць насельніцтва горад мае шмат паркаў, лясных зон. Большасць жыхароў жыве ў шматпавярховых дамах, карыстаецца кантонскім дыялектам кітайскай мовы, англійская мова ўжываецца ў асноўным на працы. Згодна з перапісам насельніцтва 1996 года 3,1 % насельніцтва назвалі англійскую мову мовай штодзённых зносін, 34,9 % назвалі англійскую мову другой мовай.

У Ганконгу абвешчана свабода веравызнанняў. Большасць насельніцтва прытрымліваецца традыцыйных кітайскіх веравызнанняў: будызму, канфуцыянства, даасізму. 10 % насельніцтва — хрысціяне. Хрысціянская абшчына падзелена на каталікоў і пратэстантаў. Таксама ёсць каля 70 000 мусульман і 2000—3000 іўдзеяў.

Каля 95 % насельніцтва — кітайцы, 1,5 % еўрапейцы. Самыя вялікія імігранцкія абшчыны гэта: філіпінцы (133 000 чалавек), інданезійцы (95 500 чалавек) і амерыканцы (31 000 чалавек), таксама ёсць індусы, пакістанцы, непальцы, в’етнамцы.

Ганконгскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі
Ганконгскі політэхнічны ўніверсітэт

У сакавіку 2007 года ўладамі Ганконга было прынятае рашэнне пра рэфармаванне сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Англійская мадэль 5-гадовай сярэдняй адукацыі і 2-гадовай падрыхтоўкі да вышэйшай адукацыі саступла месца кітайскаму прынцыпу, які прадугледжвае 3 гады навучання на першай стадыі сярэдняй адукацыі, яшчэ 3 гады на другой стадыі (плюс 1 год у параўнанні са старой сістэмай) і 4 гады вучобы ў інстытуце. Таксама скасаваны падзел па спецыялізацыі, а іспыты HKCEE (Hong Kong Certificate of Education Examination) і HKALE (Hong Kong Advanced Level Examination) зліюцца ў адзін, па выніках якога выдаецца Ганконскі дыплом аб сярэдняй адукацыі. Пераход на новую сістэму быў пачаты ў ходзе 2006-2007 навучальнага года і планавалася, што будзе завершаны да 2012 года[24].

Прылады для ганконгскага піцця гарбаты

Ганконг часцяком апісваюць як месца, дзе Усход сустракаецца з Захадам, што выяўляецца ў яго эканамічнай інфраструктуры, архітэктуры, адукацыі і гарадской культуры. На адной вуліцы можна знайсці традыцыйныя кітайскія крамачкі, гандлёвыя кітайскімі лекамі, будыйскімі пахамі або супам з акулавага плаўніка. Але тут жа за вуглом можна ўбачыць кінатэатр, у якім ідзе апошні галівудскі блокбастар, англійскі паб, каталіцкую царкву або McDonald’s. Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з’яўляюцца кітайская і англійская, двухмоўныя паказальнікі сустракаюцца паўсюдна ў Ганконгу. Дзяржаўныя ўстановы, паліцыя, большасць устаноў і крамаў вядуць справы на абодвух мовах. Нягледзячы на тое, што брытанскае кіраванне скончылася ў 1997 годзе, заходняя культура глыбока ўкаранілася ў Ганконгу і існуе ў гармоніі з традыцыйнай усходняй філасофіяй і традыцыямі.

Касмапалітычны дух Ганконга таксама знаходзіць адлюстраванне ў разнастайнасці прадстаўленых кухняў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца розныя кірункі кітайскай кухні, асабліва, морапрадукты, пры гэтым у Ганконгу шмат еўрапейскіх, амерыканскіх, японскіх, карэйскіх і іншых рэстаранаў. Вельмі папулярная і мясцовая кухня, якую можна сустрэць у чхачханьтхэнах і тайпхайтонах. Жыхары Ганконга вельмі сур’ёзна ставяцца да ежы, таму Ганконг з’яўляецца месцам, куды імкнуцца лепшыя шэф-кухары са ўсяго свету.

Статуя Бруса Лі на Авеню зорак

Нароўні са статутам аднаго з цэнтраў сусветнага гандлю, Ганконг таксама з’яўляецца буйным экспарцёрам забаўляльнай прадукцыі, у прыватнасці, жанру баявых мастацтваў. Некалькі галівудскіх знакамітасцей з’яўляюцца выхадцамі з Ганконга, у іх ліку Брус Лі, Чоу Юнь-Фат, Джэкі Чан. Ганконг таксама даў Галівуду некалькі выбітных кінарэжысёраў, такіх як Джон Ву, Вонг Карвай, Цуй Харк, а таксама харэографаў па баявых мастацтвах, якія ставілі сцэны боек у трылогіі «Матрыца», фільмах «Забіць Біла» і «Тыгр, які крадзецца і цмок, які стаіўся». Ганконгскія фільмы таксама некалькі разоў атрымлівалі сусветную вядомасць, напрыклад, «Чунцінскі экспрэс», «Падвойная ракіроўка», «Забойны футбол», «Разборка ў Бронксе» і «Любоўны настрой». Вядомы рэжысёр Квенцін Таранціна ў адным з інтэрв’ю сказаў, што на яго вялікі ўплыў аказалі ганконгскія баявікі. Ганконг — гэта таксама галоўны цэнтр вытворчасці музыкі кантапоп.[25] У Ганконгу жывуць шматлікія кіназоркі. Культура караоке з’яўляецца часткай начнога жыцця Ганконга.

Адміністрацыя Ганконга падтрымлівае культурныя ўстановы, такія як Музей спадчыны Ганконга, Ганконгскі музей мастацтваў, Ганконгскую акадэмію выканаўчага мастацтва і Ганконгскі філарманічны аркестр. Акрамя таго Дэпартамент забаўляльных і культурных паслуг Ганконга субсідуе і аказвае спонсарскую падтрымку замежным артыстам, якія прыязджаюць у Ганконг.

Зноскі

  1. У Асноўным законе Ганконга запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з’яўляюцца «кітайская і англійская». У той жа час закон не ўказвае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з’яўляецца стандартнай. На мацерыковым Кітаі стандартам вымаўлення ўважаецца путунхуа, а пісьмовасці — спрошчаныя іерогліфы, у той час як кантонскі дыялект і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з’яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Ганконгу.
  2. У XIX ст. сталіцай Ганконга часта звалі горад Вікторыя-Сіці, паколькі там былі размешчаны ўсе адміністрацыйныя ўстановы; цяпер урадавыя будынкі размешчаны ў Цэнтральна-Заходнім раёне Ганконга (22°17′ пн. ш. 114°08′ у. д.HGЯO).
  3. Нягледзячы на тое, на картах Ганконг і Цзюлун часцяком пазначаны раздзельна, адміністрацыйна і фактычна яны з'яўляюцца адным горадам, які аб'ядноўваюць пад адной назвай Ганконг.
  4. Ганконг ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Вялікабрытаніі, Японіі. У 1997 годзе суверэнітэт над тэрыторыяй устанавіла Кітайская Народная Рэспубліка. У той жа час Ганконг захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
  5. Population and Vital Events(недаступная спасылка). Census and Statistics Department, Hong Kong Government (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 мая 2011.
  6. Назва Ганконг паходзіць ад саманазвы тэрыторыі на кантонскім дыялекце кітайскай мовы — Хёнкон (кіт.: 香港), што ў перакладзе азначае «Пахучая гавань»: калісьці адсюль вывозілі розныя спецыі і пахі. Аднак на афіцыйнай мове КНР путунхуа, заснаванай на паўночнакітайскім вымаўленні гэтыя ж іерогліфы чытаюцца Сянган. У беларускай мове часам выкарыстоўваецца паўночнакітайскае чытанне назвы горада, аднак найбольш частым па-ранейшаму застаецца Ганконг.
  7. Jonathan Porter. Macau, the Imaginary City: Culture and Society, 1557 to the Present. — Westview Press, 1996. — ISBN 0-8133-3749-6.
  8. Edmonds. China and Europe since 1978: A European Perspective. — Cambridge University Press, 2002. — ISBN 0-521-52403-2.
  9. а б в г д е ё Trea Wiltshire. Central, Hong Kong. // Old Hong Kong. — 4-е. — Hong Kong: Form Asia books Ltd, 2003. — Vol. 3. — P. 12. — ISBN 962-7283-61-4.
  10. Keith Bradsher Thousands March in Anti-Japan Protest in Hong Kong // New York Times.
  11. Wang Yong-hua, On Embargo of Hong Kong in 1950—1954, Journal of Yanan University Social Science Edition, 2006.
  12. Links between SARS human genes // People’s Daily.
  13. Thousands of Hong Kong students start week-long boycott. BBC News
  14. Десятки тысяч людей участвуют в уличном марше протеста в Гонконге (руск.). ТАСС (1 ліпеня 2019). Праверана 1 ліпеня 2019.
  15. Hong Kong Public Order Ordinance. World Corporal Punishment Research (люты 2000). Праверана 28 лістапада 2014.
  16. Visit Hong Kong. — University of Hong Kong English Centre, 2004. — Vol. 1. — P. 14. Архівавана 7 снежня 2006.
  17. Chief Executive pledges a clean, green, world-class city(недаступная спасылка). Hong Kong Trader (лістапад 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2005. Праверана 28 лістапада 2014.
  18. Geography and Climate, Hong Kong (англ.). Census and Statistics Department, The Government of Hong Kong SAR (28 лістапада 2014).
  19. Hong Kong Hiking Tours(недаступная спасылка). The Hong Kong Tourism Board’s Hiking page. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2007. Праверана 28 лістапада 2014.
  20. Dirty Air Becomes Divisive Issue in Hong Kong Vote // New York Times.
  21. Extreme Values and Dates of Occurrence of Extremes of Meteorological Elements between 1884—1939 and 1947—2006 for Hong Kong. Hong Kong Observatory. Праверана 28 лістапада 2014.
  22. Monthly Meteorological Normals for Hong Kong(недаступная спасылка). Hong Kong Observatory. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 28 лістапада 2014.
  23. «Жэньмінь жыбаа» анлайн
  24. Образование в Гонконге (руск.)
  25. Business Guide to the Greater Pearl River Delta. — China Briefing Media Ltd., 2004. — ISBN 988-98673-1-1.