Перайсці да зместу

Гамаятэрмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гамаятэрмія, таксама Цеплакроўнасць (ад стар.-грэч.: ὅμοιος — падобны, аднолькавы і θέρμη - цяпло) — здольнасць жывых істот захоўваць пастаянную тэмпературу цела, незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.

Гамаятэрмія ў жывых істот

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод існуючых цяпер жывых істот гамаятэрмнымі з'яўляюцца птушкі і млекакормячыя (выключэнне складаюць толькі голыя землякопы). Дыскусійным таксама з'яўляецца пытанне аб тым, ці адносіліся да цеплакроўных жывёл пцеразаўры і дыназаўры. Гамаятэрмія з'яўляецца выгаднай з пункту гледжання эвалюцыі уласцівасцю арганізма, бо забяспечвае яму вялікую ступень незалежнасці ад фактараў знешняга асяроддзя, дазваляючы захоўваць актыўнасць у халодны час.

  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.11