Галіцкі раён (Львоў)
Галіцкі раён | |||
---|---|---|---|
укр.: Галицький район | |||
|
|||
Краіна | Украіна | ||
Уваходзіць у | Львоўскі гарадскі савет | ||
Дата ўтварэння | 5 красавіка 1951 | ||
Насельніцтва (2012) | 60 000 | ||
Паштовыя індэксы | 79500 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галіцкі раён (укр.: Галицький район) — раён горада Львова, які ахоплівае цэнтральную частку горада: гістарычны цэнтр Львова, мясцовасці Цытадэль, Сафііўка, Снопкіў, Кракаўскае прадмесце.
Тэрыторыя і назва
[правіць | правіць зыходнік]Праспекты: Шаўчэнкі, Свабоды.
Галоўныя вуліцы: Дарашэнкі, Хмяльніцкага, Гарадоцкая, Гогаля, Агіенкі, Лепкага, Лістападавага Чыну, Гнацюка, Куліша, Замарстыніўская, Франка, Каперніка, Чайкоўскага, Ліста, Руская, Стаўрапігійская, Підвальная, Рагатынцаў, Стараяўрэйская, Армянская, Сербская, Кракаўская, Друкарская, Тэатральная, Шэўская, Віннічэнкі, Ужгарадская, Лесі Украінкі, Валавая, Крываноса, Паркавая.
Плошчы: Рынак, Міцкевіча, Галіцкая, Саборная, Стары рынак, Святога Тэадора, Данілы Галіцкага, Звянігародская, Грыгарэнкі, Маланюка, Гасына, Святога Юра, Крапіўніцкага, Франка, Підковы, Катэдральна, Князя Асмамысла, 700-годдзя Львова.
Па адной з версій раён названы ў гонар заснавальніка горада — караля Данілы Раманавіча (Галіцкага). Але верагодней назва раёна другасная ад назвы гісторыка-культурнай вобласці Галічына, палітычным, эканамічным, культурным і рэлігійным цэнтрам якой здаўна лічыўся горад Львоў. У яго тапаніміцы таксама існуе вуліца Галіцкая, з якой некалі пачынаўся Галіцкі шлях, плошча Галіцкая і плошча Данілы Галіцкага.
На працягу сваёй гісторыі раён неаднаразова мяняў назву. Спачатку быў утвораны Цэнтральны раён, які 9 студзеня 1940 г. быў перайменаваны ў Сталінскі раён. На падставе ўказа Прэзідыума Вярхоўнай Рады Украінскай ССР ад 5 красавіка 1951 г. з частак Сталінскага, Залізнычнага і Чырвонаармейскага раёнаў Львова быў утвораны Ленінскі раён, а ў ліпені 1956 г. Сталінскі і Ленінскі раёны былі аб’яднаны ў Ленінскі раён.
У 1969 г. частка тэрыторыі Ленінскага раёна была далучана да Чырвонаармейскага раёна. Па меры пашырэння Львова да Ленінскага раёна пачалі ўключаць раёны новабудоў, у прыватнасці ў 1980-х гг. быў уключаны новы Сыхіўскі жылмасіў.
З абвяшчэннем незалежнасці Украінай Ленінскі раён быў перайменаваны на Галіцкі. Гэтак жа ён уключаў у сябе як гістарычны цэнтр, так і новабудоўлі Сыхава, і меў занадта вялікую плошчу, таму ў лютым 2000 г. Вярхоўная Рада вырашыла стварыць Сыхіўскі раён. Цяпер у склад Галіцкага раёна ўваходзіць гістарычны цэнтр горада і шэраг мікрараёнаў, якія непасрэдна мяжуюць з ім.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Самы малы па колькасці насельніцтва раён горада, акрамя таго, колькасць яго жыхароў пастаянна памяншаецца — значная частка памяшканняў на першых паверхах ператвараецца ў кафэ, рэстараны, крамы і іншую камерцыйную нерухомасць, гэтак жа памяншае колькасць жыхароў, якія перасяляюцца ў іншыя раёны горада, а іх кватэры ператвараюцца на офісы, хостэлы і іншую камерцыйную нерухомасць. У 2001 г. падчас апошняга перапісу насельніцтва ва Украіне ў Галіцкім раёне Львова пражывала 67 851 чал.
Аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка гістарычнага цэнтра Львова а таксама сабор Святога Юра ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з асаблівым рэжымам выкарыстання гэтай тэрыторыі. Адміністрацыйна гэтыя, а таксама значная частка буферных тэрыторый, ўваходзяць у склад Галіцкага раёна.
Па колькасці помнікаў гісторыі, помнікаў архітэктуры і памятных месцаў Галіцкі раён Львова не мае сабе роўных не толькі ў Львове, але і ва ўсёй Украіне. Тут размешчаны шэраг вядомых культавых збудаванняў (Армянская царква, Лацінская катэдра, Успенская царква, Дамініканскі касцёл, Бернардынскі манастыр і інш.) а таксама Палац Патоцкіх, Львоўскі ўніверсітэт, Галоўная пошта, Бібліятэка імя В. Стэфаніка (былы Асалінэум) і іншыя выбітныя аб’екты спадчыны.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гістарычны цэнтр Львова
-
Львоўскі оперны тэатр
-
Львоўскі ўніверсітэт імя І. Франка
-
Палац Патоцкіх
-
Успенская царква і Дамініканскі сабор
-
Лацінская катэдра