Перайсці да зместу

Галіна Аляксандраўна Булыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Булыка)
Галіна Аляксандраўна Булыка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Галіна Шарэўская, Галіна Яхантава, Алена Лісоўская, Алена Сахарава, Эліс Фокс
Дата нараджэння 6 снежня 1960(1960-12-06) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, паэтка
Гады творчасці з 1975
Кірунак проза, паэзія, пераклад
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Дэбют «Бярозка»
Грамадская дзейнасць
Член у

Галіна Аляксандраўна Булыка (нар. 6 снежня 1960, в. Асава, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Бацька — вядомы беларускі мовазнавец Аляксандр Булыка. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавальніцай у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрама СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў БССР (Саюз беларускіх пісьменнікаў) з 1987 года. Працавала ў газетах «Культура», «Рэспубліка», часопісах «Крыніца», «Беларуская думка». З 2004 года — галоўны рэдактар часопіса «Coiled Tubing Times» («Час калцюбінга»)[1].

З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе (часопіс «Бярозка). Аўтарка падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборнікі паэзіі «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994). Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя», Маладосць», «Юность», «Сибирские огни» і інш.

Пад псеўданімам Вікторыя Васільева выпусціла раман «Здабыццё шчасця» (Вільня-Мінск: Паліна, 1996), пад псеўданімам Галіна Яхантава — раман «Сны Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1996); «Чорная ружа Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1997), пад псеўданімам Галіна Шарэўская — раман «Усход кахання» (М.: Яуза, 1997), пад псеўданімам Эліс Фокс — раман «Беласнежка і Чарнадымка» (Мінск, 1998). Друкуецца таксама пад псеўданімамі Алена Лісоўская і Алена Сахарава. Пераклала раман Яна Флемінга «Шпіён, які мяне кахаў» (М.: Дайджэст, 1991)[2].

Зноскі

  1. Галіна Булыка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 71—72.
  2. Пераклады Галіны Булыкі.
  • Дранько-Майсюк Л. В. З табою: з Галінай Булыка гутарыць Л. Дранько-Майсюк // Крыніца, 1994, № 7
  • Рубанаў У. На востраве тайны: будзённае і вечнае ў паэзіі Галіны Булыка // Крыніца, 1995, № 8
  • Кавалёў С. Партрэт шкла // Маладосць, 1989, № 5
  • Шматкова И. И. Художественный мир поэзии Галины Булыко // Язык в сфере профессиональной коммуникации: сборник материалов Международной научно-практической конференции, г. Орел, ноябрь 2020 г. — Орел, РАНХиГС, Ин-т управления, 2020