Валерый Уладзіміравіч Кісель
Валерый Уладзіміравіч Кісель | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Валерый Уладзіміравіч Кісель (19 студзеня 1949, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1967 годзе з адзнакай СШ № 4 г. Бабруйска, у 1972 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1972—1983 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004 года галоўны архітэктар Творчай майстэрні архітэктара Дулевіча Г. А..
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года, навуковы сакратар секцыі жылых і грамадскіх будынкаў Саюза архітэктараў Беларусі (1990—1992).
Творчаць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексы будынкаў інстытутаў аддзялення грамадскіх навук АН БССР па вул. Акадэмічнай у г. Мінску (1977); грамадска-адміністрацыйныя будынкі па пр. Машэрава у г. Мінску (1979), адміністрацыйны будынак Дома Саветаў у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (1978), 9-павярховыя жылыя дамы па пр. Пушкіна ў г. Магілёве (1980), будынкі раённых народных судоў па вул. Бельскага ў г. Мінску (1981); комплекс 16-павярховых жылых дамоў з магазінам «Дом адзення» на пл. Перамогі ў г. Магілёве (1981); серыя тыпавых праектаў 9-12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцый для Магілёўскага ДБК (1980—1982); праекты жылых дамоў у забудове мікрараёнаў № 1,4,5 па Віцебскім праспекце ў г. Магілёве (1982—1988); праекты рэканструкцыі шэрагу жылых дамоў і гарадской дзіцячай бібліятэкі ў г. Слуцку Мінскай вобласці (2004—2005); праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі па вул. Ф. Скарыны ў г. Мінску (2005—2012); праект рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка пракуратуры г. Мінска па вул. Ракаўскай у г. Мінску (2005—2011); шматкватэрны жылы дом № 7 у мікрараёне Лебядзіны ў г. Мінску (2009—2013).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1979) за ўдзел у праектаванні комплексу будынкаў па пр. Машэрава (цяпер пр. Пераможцаў) у г. Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кисель Валерий Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Александр Сергеевич Кисель // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя