Перайсці да зместу

Віцебская губерня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебская губерня
Витебская губернія
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Віцебск
Найбуйнейшыя гарады Дзвінск, Полацк
Дата ўтварэння 27 лютага (11 сакавіка) 1802
Дата скасавання 1924
Насельніцтва (1904) 1 669 000
Віцебская губерня на карце
Віцебская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́цебская губерня — губерня Расійскай імперыі. Створана ў 1802 годзе, адпавядае паўночна-ўсходняй частцы сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ўсходняй часткі Латвіі (у тым ліку гарады Дзвінск, Рэжыца і Люцын) і некаторым раёнам Расіі (Невель і Себеж — Пскоўская вобласць, Веліж — Смаленская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — горад Віцебск.

Губерня ўтворана ў 1802 годзе пасля скасавання Беларускай губерні.

У час французскай-рускай вайны 1812 года імператара Напалеона 16 ліпеня ў Віцебску сустракала дэпутацыя з мясцовага дваранства. Ужо з першых дзён акупацыі французскі імператар заняўся стварэннем сістэмы кіравання губерняй і горадам. Паўнамоцтвы Камісіі часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага[be-x-old], створанай Напалеонам 1 ліпеня 1812 г. не распаўсюдзіліся на тэрыторыю Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пытанне пра аб’яднанне гэтых тэрыторый з ВКЛ заставалася адкрытым, таму што яны маглі стаць прадметам палітычнага гандлю ў магчымых мірных перамовах з Аляксандрам I. Для аказання дапамогі ў стварэнні адміністрацыі Віцебскай губерні былі прыцягнуты князь Людвіг Радзівіл і член ваеннага камітэта князь Павел Сапега[1].

6 жніўня 1812 г. Напалеонам была створана адміністрацыйная камісія — орган кіравання Віцебскай губерняй, у склад якой увайшлі пяць чалавек на чале з французскім інтэндантам маркізам А. Д. дэ Пастарэ[ru]. Ваенным губернатарам горада быў прызначаны генерал А. Ф. Шарпанцье[ru], якога 18 верасня 1812 г. змяніў генерал Ф. Р. Пужэ. Членамі камісіі сталі князь Людвіг Радзівіл і князь Павел Сапега, якія прыбылі ў Віцебск, а таксама мясцовыя прадстаўнікі дваранства: граф Іосіф Борх, губернскі маршалак шляхты, граф Іосіф Шадурскі, былы губернскі маршалак шляхты, Міхаіл Вейсенгоф, які быў маршалкам дваранства Рэжыцкага павета ў 1806 г. Абавязкі генеральнага сакратара камісіі выконваў Іван Шчыт, які быў засядацелем 2-га дэпартамента галоўнага суда Віцебскай губерні ў 1805 г. Такім чынам, Напалеонам былі задзейнічаны найбольш уплывовыя і паважаныя ў дваранскім асяроддзі прадстаўнікі вышэйшага саслоўя, чацвёра з якіх належалі да тытулаванага дваранства, астатнія — займалі ключавыя пасады ў іерархіі выбарных ад дваранства чыноўнікаў Віцебскай губерні ў першае дзесяцігоддзе XIX стагоддзя[1].

Уладу ў дванаццаці паветах Віцебскай губерні планавалася перадаць у рукі падпрэфектаў, якія былі прызначаны Напалеонам з ліку мясцовых павятовых маршалкаў дваранства. Так, у Віцебскім павеце падпрэфектам быў прызначаны — Станіслаў Багамолец, Полацкім — Іосіф Рыпінскі, Себежскім — Сямён Уляноўскі, Невельскім — Ігнацій Хржаноўскі, Гарадоцкім — Іосіф Жаба, Суражскім — Іван Любашчынскі, Веліжскім — Акінфій Булычаў, Дрысенскім — Траян Свалынскі, Дынабургскім — Франц Моль, Люцынскім — Мікалай Карніцкі, Рэжыцкім — Фадзей Вейсенгоф, Лепельскім — Мікалай Грабніцкі. У рэальнасці, не ва ўсіх паветах Віцебскай губерні ўдалося арганізаваць дзейнасць падпрэфектур. Паводле даных даследчыка А. У. Ерашэвіч падпрэфектуры існавалі толькі ў Дынабургскім, Лепельскім, Полацкім, Суражскім, Веліжскім і Віцебскім паветах[1].

Для кіраўніцтва горадам Віцебскам была створана муніцыпальнае праўленне. Выканаўчая ўлада ў горадзе належала мэру — Рамуальду Багамольцу, падкамораму гарадоцкага павятовага суда, у якога ў памочніках знаходзіліся два чалавека — Якаў Жаба, падкаморы віцебскага павятовага суда і гарадскі галава Лёрка. Таксама існавала гарадская рада, членамі якой былі мяшчанін Пётр Бібка, Фёдар Красоўскі, які быў віцебскім паліцмайстрам у 1806 г., выкладчыкі гімназіі Рыхлоўскі і Кандратовіч, засядацелі віцебскага ніжняга земскага суда — Каспер Зброжак і Алаізій Лапа[1].

Увосень 1812 г. расійская армія пачала актыўны наступ. Дзякуючы паспяховай дзейнасці корпуса генерала П. Х. Вітгенштэйна былі ўзяты Себеж, Рэжыца, Люцын, Дынабург і Полацк. 26 кастрычніка 1812 г. быў вызвалены ад французаў Віцебск атрадам генерала В. І. Гарпэ. Расійскім войскам удалося ўзяць у палон ваеннага губернатара Віцебска генерала Пужэ, 10 афіцэраў і 400 салдат. Былі ўзяты ў палон і члены пранапалеонаўскай адміністрацыі: губернскі маршалак дваранства граф Іосіф Борх, генеральны сакратар Іван Шчыт, паліцмайстар Фёдар Красоўскі і ксёндз Палонскі. Узятыя ў палон чыноўнікі былі адпраўлены ў Санкт-Пецярбург. 15 лістапада 1812 г. па распараджэнні міністра паліцыі яны былі дэпартаваны на жыхарства ў Алонецкую губерню. Выданнем маніфеста ад 12 снежня 1812 г. была абвешчана амністыя[1].

У 1823—1869 гг. уваходзіла ў склад Беларускага, Віцебскага, Магілёўскага і Віленскага генерал-губернатарстваў.

На пачатак ХХ стагоддзя ў губерні налічвалася 12 гарадоў, 41 мястэчка, 19750 вёсак. Плошча каля 39 тыс. кв. вёрст. Насельніцтва 1,669 млн (1904) або 1,74 млн (не пазней 1910), з іх 237 (255) тыс. у гарадах. Паветы:

З 1917 года Віцебская губерня ў складзе Заходняй вобласці, з 1918 года ў складзе Заходняй камуны РСФСР. Да пачатку сакавіка 1918 адбылося наступленне германскіх войск, якое было спынена на лініі Полацк—Орша, і толькі ва ўсходніх паветах Віцебскай губерні захавалася савецкая ўлада. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Віцебская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Германскія войскі адышлі пад канец 1918 года. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Віцебская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць яе са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў Віцебскую губерню часткай РСФСР.

У 1919—1924 гг. Віцебская губерня ў складзе РСФСР. Разам з утварэннем Гомельскай губерні ў склад Віцебскай губерні быў перададзены Сенненскі павет. У 1920 годзе інфлянцкія паветы — Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі — адыйшлі да Латвіі; у склад Віцебскай губерні з Гомельскай губерні перададзены Аршанскі павет.

У 1923 годзе былі скасаваны Гарадоцкі, Дрысенскі і Сенненскі паветы, а Лепельскі перайменаваны ў Бачэйкаўскі.

Віцебская губерня была скасавана ў 1924 годзе ў сувязі з узбуйненнем БССР. У склад БССР былі перададзены са складу Віцебскай губерні Аршанскі, Бачэйкаўскі, Віцебскі і Полацкі паветы (з іх у чэрвені Бачэйкаўскі павет быў скасаваны, а астатнія пераўтвораны ў аднайменныя акругі). Па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, якія былі перададзены ў Пскоўскую губерню.

Прадстаўнікі дваранства

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі